Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




1 ЛЕТАПІСАЎ 21:17 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

17 І сказаў Давід Богу: ці ж ня я загадаў палічыць народ? я зграшыў, я ўчыніў ліха, а гэтыя авечкі што зрабілі? Госпадзе, Божа мой, хай будзе рука Твая на мне і на доме бацькі майго, а не на народзе Тваім, каб загубіць яго.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

17 І сказаў Давід Богу: «Ці ж ня я сказаў, каб палічыць народ? І я — той, хто саграшыў і ўчыніў злачынства. А гэтыя авечкі, што яны зрабілі? ГОС­ПАДЗЕ, Божа мой! Няхай будзе рука Твая на мне і на доме бацькі майго, а ў народзе Тваім няхай ня будзе загубы».

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

17 І сказаў Давід Богу: «Ці ж не я той, хто загадаў палічыць народ? Гэта я зграшыў, гэта я дапусціўся ліха, а што зрабіў гэты статак? Госпадзе, Божа мой, малю, хай Твая рука абернецца на мяне і на дом бацькі майго; а хай народ Твой не будзе пакараны».

Глядзіце раздзел Копія




1 ЛЕТАПІСАЎ 21:17
20 Крыжаваныя спасылкі  

Дык вось, няхай я, раб твой, замест хлопца застануся рабом у гаспадара майго, а хлопец няхай ідзе з братамі сваімі:


дык вось, не адступіцца меч ад дома твайго вавекі, за тое, што ты занядбаў Мяне і ўзяў жонку Урыі Хэтэяніна, каб яна была табе жонкаю.


Гнеў Гасподні зноў загарэўся на Ізраільцянаў, і абудзіў Ён у іх Давіда сказаць: ідзі, палічы Ізраіля і Юду.


І сказаў Давід Госпаду, калі ўбачыў анёла, які біў народ, кажучы: вось, я зграшыў, я зрабіў беззаконна; а гэтыя авечкі, што зрабілі яны? хай жа рука Твая абернецца на мяне і на дом бацькі майго.


І цяпер так скажы рабу Майму Давіду: так кажа Гасподзь Саваоф: Я ўзяў цябе ад статку авечак, каб ты быў правадыром народу Майго Ізраіля;


І сказаў ён: я бачу ўсіх Ізраільцянаў, расьсеяных па гарах, як авечак, у якіх няма пастуха. І сказаў Гасподзь: няма ў іх начальніка, няхай вяртаюцца зь мірам кожны ў дом свой.


І сказаў Давід Богу: вельмі зграшыў я, што зрабіў гэта. І цяпер даруй віну раба Твайго, бо я ўчыніў вельмі неразумна.


Слухай, дачка, і глядзі, і прыхілі тваё вуха, і забудзь народ твой і дом бацькі твайго.


твой язык наклікае пагібель; як брытва навостраная ён у цябе, падступнік!


Кіроўцу хору. Не загубі. Псальма Асафава. Песьня.


не пакланяйся ім і ня служы ім, бо Я Гасподзь, Бог твой, Бог руплівец, Які карае дзяцей за віну бацькоў да трэцяга і чацьвёртага роду, што ненавідзяць мяне,


дзеля таго, каб ты памятала і саромелася, і каб наперад нельга было табе і рота разьзявіць ад сораму, калі Я дарую табе ўсё, што ты рабіла, кажа Гасподзь Бог.


Тады ён сказаў ім: «вазьмеце мяне і кіньце мяне ў мора, - і мора аціхне для вас, бо я ведаю, што празь мяне спасьцігла вас гэта вялікая бура».


я хацеў бы сам быць адлучаны ад Хрыста за братоў маіх, родных мне па плоці;


а вы адступаецеся сёньня ад Госпада! сёньня вы паўстаяце супроць Госпада, а заўтра ўгневаецца Гасподзь на ўсё супольства Ізраілевае;


Любоў спазналі мы ў тым, што Ён паклаў за нас душу Сваю: і мы павінны класьці душы свае за братоў.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы