Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




1 ЛЕТАПІСАЎ 17:17 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

17 Але і гэтага яшчэ здалося мала ў вачах Тваіх, Божа; Ты абвяшчаеш пра дом раба Твайго наперад, і глядзіш на мяне, як на чалавека вялікага, Госпадзе Божа!

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

17 Але і гэтага мала было ў вачах Тваіх, Божа; і Ты прамовіў пра дом слугі Твайго на доўгія часы, і глянуў на мяне, як на чалавека ўзьвялічанага, ГОСПАДЗЕ!

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

17 Але гэтага паказалася мала перад абліччам Тваім, Божа, і дзеля таго прадказаў Ты на дом паслугача свайго таксама на будучае, і глянуў Ты на мяне, як на чалавека ўзвышанага над родам чалавечым, Госпадзе Божа.

Глядзіце раздзел Копія




1 ЛЕТАПІСАЎ 17:17
13 Крыжаваныя спасылкі  

І Ён сказаў: мала таго, што ты будзеш рабом Маім на ўзнаўленьне каленаў Ізраілевых і дзеля вяртаньня рэшты Ізраіля, але Я зраблю Цябе сьвятлом народаў, каб ратаваньне Маё пашырылася да краю зямлі.


А Таму, Хто сілаю, якая дзее ў нас, можа зрабіць непараўнена болей за ўсё, чаго мы просім, альбо пра што думаем,


але гэтага мала прад вачыма Госпада: Ён і Маава аддасьць у рукі вашыя,


і тое, чаго ты не прасіў, Я даю табе, і багацьце і славу, так што ня будзе падобнага да цябе сярод цароў ва ўсе дні твае;


і даў табе дом гаспадара твайго і жонак гаспадара твайго на ўлоньне тваё, і даў табе дом Ізраілеў і Юдаў, і, калі гэтага мала, дадаў бы табе яшчэ болей;


І гэтага яшчэ мала здалося ў вачах Тваіх, Госпадзе мой, Госпадзе; а Ты абвясьціў яшчэ пра дом раба Твайго наперад. Гэта ўжо па-чалавечы, Госпадзе мой, Госпадзе!


І прыйшоў цар Давід і стаў прад абліччам Гасподнім, і сказаў: хто я, Госпадзе Божа, і што такое дом мой, што Ты так узвысіў мяне?


Што яшчэ можа дадаць перад Табою Давід дзеля ўзьвялічэньня раба Твайго? Ты ведаеш раба Твайго?


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы