Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




1 КАРЫНФЯНАЎ 9:21 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

21 для тых, хто без закона, - як той, хто без закона, - будучы з законам перад Богам, але падзаконны Хрысту, - каб здабыць тых, хто без закона;

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

21 для тых, якія без Закону, — як без Закону, ня будучы без Закону перад Богам, але пад законам Хрыста, каб здабыць тых, якія без Закону;

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

21 для тых, што без закону, быў як без закону, хоць сам не без Божага закону, але пад законам Хрыста, каб здабыць тых, што без закону.

Глядзіце раздзел Копія




1 КАРЫНФЯНАЎ 9:21
22 Крыжаваныя спасылкі  

Тыя, што без закона зграшылі, без закона і загінуць; а тыя, якія ў законе зграшылі, паводле закона прымуць суд,


Толькі гэта хачу ведаць ад вас: ці празь дзеі закона вы атрымалі Духа, ці праз настаўленьне ў веры?


бо, калі язычнікі, ня маючы закона, ад прыроды законнае робяць, дык, ня маючы закона, яны самі сабе закон:


каб апраўданьне закона спраўдзілася ў нас, хто не паводле плоці жыве, а паводле Духа.


Дзякую Богу (майму) празь Ісуса Хрыста, Госпада нашага. Дык вось, сам я служу розумам закону Божаму, а плоцьцю - закону грахоў.


бо ва ўнутраным чалавеку я маю задавальненьне ад закона Божага,


А пра язычнікаў, якія ўверавалі, мы пісалі, пастанавіўшы, каб яны нічога такога не пільнаваліся, а толькі ўстрымалі сябе ад ідалаахвярнага, ад крыві, ад душанага і ад распусты.


А праходзячы праз гарады, яны наказвалі вернікам выконваць пастановы, складзеныя апосталамі і прасьвітарамі ў Ерусаліме.


Вось запавет, які даю ў спадчыну дому Ізраілеваму пасьля тых дзён, кажа Гасподзь: пакладу законы Мае ў думкі іхнія, і напішу іх на сэрцы іхнім, і буду ім Богам, а яны будуць Маім народам.


Бо заўгодна Сьвятому Духу і нам не ўскладаць на вас ніякага цяжару болей, апрача гэтага неабходнага:


Насеце цяжары адно аднаго, і такім чынам выканаеце закон Хрыстовы.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы