Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




1 КАРЫНФЯНАЎ 10:20 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

20 Не; але што язычнікі, калі прыносяць ахвяры, дык прыносяць дэманам, а ня Богу; але я не хачу, каб вы былі ў супольнасьці з дэманамі.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

20 Але тое, што заколваюць пагане, для дэманаў заколваюць, а не для Бога. А я не хачу, каб вы сталіся супольнікамі дэманаў.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

20 Не! Аднак тое, што пагане ахвяруюць, дэманам ахвяруюць, а не Богу. А я не хацеў бы, каб вы мелі нешта супольнае з дэманамі.

Глядзіце раздзел Копія




1 КАРЫНФЯНАЎ 10:20
10 Крыжаваныя спасылкі  

А рэшта людзей, якія не памерлі ад гэтых пошасьцяў, не раскаяліся ў дзеях рук сваіх, так каб не пакланяцца дэманам і залатым, срэбраным, медным, каменным і драўняным ідалам, якія ня могуць ні бачыць, ні чуць, ні хадзіць;


нявернікам, якім бог веку гэтага зацьміў розум, каб ім ня зьзяла сьвятло зьвеставаньня пра славу Хрыста, Які ёсьць вобраз Бога нябачнага.


і паставіў у сябе жрацоў да вышыняў, і да казлоў і да цялят, якіх ён зрабіў.


каб яны наперад ня прыносілі ахвяраў сваіх ідалам, за якімі аблудна ходзяць яны. Гэта хай будзе ім пастановаю вечнаю ў роды іхнія.


і кажа Яму: усё гэта Табе дам, калі ўпаўшы паклонішся мне.


Але тады, ня ведаючы Бога, вы служылі божышчам, якія па сутнасьці не багі;


Але маю крыху супроць цябе, бо ёсьць у цябе там такія, што трымаюцца вучэньня Валаама, які навучыў Валака ўвесьці ў спакусу сыноў Ізраілевых, каб яны елі ідалаахвярнае і любаблуднічалі.


Але маю крыху супроць цябе, бо ты патураеш жонцы Езавэлі, якая сябе называе прарочыцай, навучаць і зводзіць у зман рабоў Маіх, любаблуднічаць і есьці ідалаахвярнае.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы