Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЯНА 16:5 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

5 Цяпер жа Я іду да Таго, Хто паслаў Мяне, і ніхто з вас не пытаецца ў Мяне: “Куды ідзеш?”

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

5 А цяпер іду да Таго, Хто паслаў Мяне, і ніхто з вас ня пытаецца ў Мяне: куды ідзеш?

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

5 А цяпер іду да Таго, Хто Мяне паслаў, і ніхто з вас не пытаецца ў Мяне: “Куды ідзеш?”

Глядзіце раздзел Копія




ЯНА 16:5
15 Крыжаваныя спасылкі  

Ісус, ведаючы, што Айцец усё аддаў у рукі Ягоныя і што Ён ад Бога выйшаў і да Бога ідзе,


Кажа Яму Сымон Пётар: «Госпадзе, куды Ты ідзеш?» Адказаў яму Ісус: «Куды Я іду, ты ня можаш цяпер за Мною ісьці; але ўрэшце пойдзеш за Мною».


Вы чулі, што Я сказаў вам: “Зыходжу і прыйду да вас”. Калі б вы любілі Мяне, то ўзрадаваліся б, што Я сказаў: “Іду да Айца”, бо Айцец Мой большы за Мяне.


у праведнасьці, што Я да Айца Майго іду, і ўжо ня ўбачыце Мяне;


Крыху, і ня будзеце бачыць Мяне; і зноў крыху, і ўгледзіце Мяне, бо Я да Айца іду».


Тады гаварылі некаторыя з вучняў Ягоных паміж сабою: «Што гэта Ён кажа нам: “Крыху, і ня будзеце бачыць Мяне, і зноў крыху, і ўгледзіце Мяне”, і: “Я да Айца іду”?»


Я зыйшоў ад Айца і прыйшоў у сьвет, і зноў пакідаю сьвет і іду да Айца».


Цяпер жа Я да Цябе іду і гэта кажу ў сьвеце, каб яны мелі радасьць Маю ў сабе поўную.


Я праславіў Цябе на зямлі, скончыў справу, якую Ты даў Мне зрабіць.


А калі ўбачыце Сына Чалавечага, Які ўзыходзіць туды, дзе быў раней?


Ісус жа сказаў ім: «Яшчэ трохі часу Я буду з вамі, і пайду да Таго, Які паслаў Мяне.


Ён, будучы зьзяньнем славы і выразам існасьці Ягонай і ўсё словам моцы Сваёй трымаючы, учыніўшы праз Сябе ачышчэньне грахоў нашых, сеў праваруч велічы на вышынях,


углядаючыся на Пачынальніка і Завяршальніка веры, Ісуса, Які замест радасьці, што была перад Ім, вытрываў крыж, пагардзіўшы сорамам, і сеў праваруч пасаду Божага.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы