Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЯНА 1:41 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

41 Ён першы знаходзіць брата свайго Сымона і кажа яму: «Мы знайшлі Мэсію, — што перакладаецца Хрыстос».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

41 Ён першы знаходзіць брата свайго Сымона і кажа яму: мы знайшлі Месію, што азначае: Хрыстос.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

41 Ён знаходзіць перш брата свайго Сімона і кажа яму: «Знайшлі мы Месію», што значыць – Хрыста,

Глядзіце раздзел Копія




ЯНА 1:41
21 Крыжаваныя спасылкі  

І сказалі яны адзін аднаму: «Ня так мы робім, як трэба. Дзень гэты — дзень радаснай весткі, а мы маўчым. Калі будзем адкладаць аж да сьвятла раніцы, спаткае нас кара. Хадземце, пойдзем і паведамім дому валадара».


Паўстаюць валадары зямлі, і князі сабраліся разам супраць ГОСПАДА і супраць Памазанца Ягонага:


Пасад Твой, Божа, на вякі вечныя! Кій роўнасьці — кій валадарства Твайго.


Тады, гаворачы ў відзежы да багабойнага Твайго, Ты сказаў: «Я даў успамогу волату, узвысіў юнака з народу.


І супачыне на Ім Дух ГОСПАДА, дух мудрасьці і розуму, дух рады і магутнасьці, дух веданьня і страху перад ГОСПАДАМ.


Дух Госпада ГОСПАДА нада мною, бо ГОСПАД памазаў мяне дабравесьціць убогім, паслаў мяне перавязаць раны зламаных сэрцам, абвяшчаць палонным вызваленьне, а вязьням — свабоду,


«Вось, Дзева прыйме ва ўлоньне і народзіць Сына; і дадуць Яму імя Іммануэль, гэта значыць: З намі Бог».


І, убачыўшы, расказалі пра словы, якія былі сказаныя ім пра Дзіцятка Гэтае.


І яна, у тую гадзіну прыйшоўшы, узносіла хвалу Госпаду і гаварыла пра Яго ўсім, якія чакалі выбаўленьня ў Ерусаліме.


Філіп знаходзіць Натанаэля і кажа яму: «Мы знайшлі Таго, пра Каго пісаў Майсей у Законе і Прарокі, — Ісуса, сына Язэпа, што з Назарэту».


Гаворыць Яму жанчына: «Ведаю, што прыходзіць Мэсія, называны Хрыстос, і калі Ён прыйдзе, абвесьціць нам усё».


як Бог памазаў Духам Сьвятым і моцай Ісуса з Назарэту, Які хадзіў, робячы дабро і аздараўляючы ўсіх, прыгнятаных д’яблам, бо Бог быў з Ім.


Бо праўдзіва сабраліся супраць Сьвятога Сына Твайго Ісуса, Якога Ты памазаў, Ірад і Понтый Пілат з паганамі і народам Ізраіля,


Што мы бачылі і чулі, абвяшчаем вам, каб і вы мелі супольнасьць з намі; а нашая супольнасьць — з Айцом і Сынам Яго Ісусам Хрыстом.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы