Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЭСТЭР 2:2 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

2 І сказалі валадару юнакі, якія служылі яму: «Няхай пашукаюць валадару дзяўчын паненак, прыгожых выглядам.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

2 І сказалі хлопчыкі царовыя, якія служылі пры ім: хай бы пашукалі цару маладых прыгожых дзяўчат,

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

2 Ды сказалі паслугачы цара ды памочнікі яго: «Хай пашукаюць цару маладых і прыгожых дзяўчат

Глядзіце раздзел Копія




ЭСТЭР 2:2
6 Крыжаваныя спасылкі  

І сказалі яму слугі ягоныя: «Няхай пашукаюць гаспадару нашаму, валадару, маладую дзяўчыну. Яна будзе служыць перад абліччам валадара, і апекавацца ім, і будзе спаць на ўлоньні ягоным, і грэць гаспадара нашага, валадара».


Калі яны яшчэ размаўлялі з ім, прыйшлі эўнухі валадарскія і прысьпешвалі, каб прывесьці Амана на гасьціну, якую падрыхтавала Эстэр.


А найбліжэйшымі да яго былі Каршэна, Шэтар, Адмата, Таршыш, Мэрэс, Марсэн і Мэмухан — сем князёў Пэрсаў і Мідзянаў, якія бачылі аблічча валадара і сядзелі першымі ў валадарстве.


У сёмы дзень, калі добра стала на сэрцы валадара ад віна, ён сказаў Мегуману, Бізэце, Харбоне, Бігце і Абагце, Зэтару і Каркасу, сямём эўнухам, якія служылі перад абліччам валадара Ахашвэроша,


І сталася, калі Абрам прыйшоў у Эгіпет, убачылі Эгіпцяне, што [Сарай] вельмі прыгожая жанчына.


І няхай прызначыць валадар наглядчыкаў у-ва ўсіх акругах валадарства свайго, і няхай яны зьбяруць усіх дзяўчат паненак прыгожага выгляду ў Шушан сталіцу, у дом жанчынаў пад нагляд Гэгая, эўнуха валадара, вартаўніка жонак, і няхай дадуць ім адмысловыя масьці.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы