Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЭСТЭР 1:6 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

6 Белыя, зялёныя і блакітныя тканіны былі прымацаваныя шнурамі з вісону і пурпуру да кольцаў срэбных і слупоў мармуровых. Залатыя і срэбныя ложкі [стаялі] на падлозе з алябастру, пэрлаў і чорнага мармуру.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

6 Белая, баваўняная і яхантавага колеру шарсьцяная тканіна, прымацаваная вісоннымі і пурпуровымі шнурамі, вісела на срэбраных колцах і мармуровых слупах.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

6 І з кожнага боку віселі тканіны, якія служылі для будавання палатак: і палатняныя, і гіяцынтавыя, якія падтрымліваліся вісонавымі і пурпуровымі вяроўкамі, што былі прасунуты ў срэбраныя кольцы і падпіраліся мармуровымі калонамі; таксама залатыя і срэбраныя лыжкі стаялі на ізумруднай падлозе, высланай пароскім каменем і іншымі камянямі рознага колеру.

Глядзіце раздзел Копія




ЭСТЭР 1:6
10 Крыжаваныя спасылкі  

Вы ляжыце на ложку з косьці слановай, і качаецеся на засланых посьцілках, і ясьцё авечак з чарады і цялятаў з аборы.


і сядала на каштоўным ложку, і пры ім быў застаўлены стол, і ставіла на ім кадзіла Маё і алей Мой.


На адзеньні, узятым у заклад, кладуцца яны каля ўсіх ахвярнікаў, і віно засуджаных п’юць у доме Бога свайго.


І валадар вярнуўся з палацовага саду ў дом, [дзе] піў віно, а Аман быў упаўшы да ложку, на якім была Эстэр. І сказаў валадар: «Ці яшчэ згвалціш валадарку ў прысутнасьці маёй у доме?» Слова выйшла з вуснаў валадара, і закрылі аблічча Аману.


А Мардэхай выйшаў ад аблічча валадара ў шаце валадарскай, блакітнай і белай, і [на ім] — вялікая залатая карона і плашч з вісону і пурпуру. І горад Шушан радаваўся і весяліўся.


А Сялібу зробіш з дзесяці палотнаў з кручанага вісону, з блакіту, з пурпуру і барвовага кармазыну; і херувімаў зрабі на іх мастацкай работаю.


Але ён адмовіўся і сказаў: «Ня буду есьці». Але слугі ягоныя і жанчына тая ўпрошвалі яго, і ён паслухаў голас іхні, і ўстаў з зямлі, і сеў на ложку.


Гэта кажа ГОСПАД: “Як пастух ратуе з пашчы ільва дзьве галёнкі або кавалак вуха, так будуць выратаваныя сыны Ізраіля, якія жывуць у Самарыі ў куце ложка і ў Дамаску на посьцілцы”.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы