Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЭКЛЕЗІЯСТА 8:1 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

1 Хто як мудрэц, і хто ведае значэньне рэчаў? Мудрасьць чалавека прасьвятляе аблічча ягонае, і суровасьць аблічча ягонага зьмяняецца.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

1 Хто ёсьць - як мудрэц, і хто разумее значэньне слова? Мудрасьць прасьвятляе чалавеку аблічча яго, і суровасьць твару яго зьмяняецца.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

1 Хто такі, як мудрэц, і хто пазнаў тлумачэнне рэчаў? Мудрасць чалавечая прасвятляе яго воблік ды змяняе суровасць яго твару.

Глядзіце раздзел Копія




ЭКЛЕЗІЯСТА 8:1
27 Крыжаваныя спасылкі  

I сказалі яны яму: «Сьнілі мы сон, а растлумачыць [яго] няма каму». I сказаў ім Язэп: «Ці ж ня ў Бога тлумачэньне [сну]? Распавядзіце мне».


Калі пры ім анёл-абаронца, адзін з тысячы, які распавядзе чалавеку, у чым праведнасьць ягоная,


I бачылі сыны Ізраіля аблічча Майсея, што праменявала скура аблічча Майсея, і ўскладаў Майсей заслону на аблічча сваё, пакуль не ўваходзіў, каб гаварыць [з Богам].


каб зразумець выслоўе і прыповесьць, словы мудрых і загадкі іхнія.


Хваляць чалавека паводле розуму ягонага, але той, хто мае ліхое сэрца, будзе пагарджаны.


Перад абліччам разумнага — мудрасьць, а вочы дурня — на канцы зямлі.


Чалавек бязбожны ўпарты абліччам сваім, а правы разумее шлях свой.


Мудры чалавек мае моц, і чалавек, які мае веды, умацоўвае сілу [сваю].


Ён выяўляе глыбокае і схаванае; Ён ведае, што ў цемры, і сьвятло жыве з Ім.


Валадар адказаў Даніілу і сказаў: «Сапраўды, Бог ваш — Бог багоў і Гаспадар валадароў! Ён выяўляе таямніцы, бо ты змог выявіць таямніцу гэтую».


І Ён перамяніўся перад імі, і сьвяцілася аблічча Ягонае, як сонца, а шаты Ягоныя сталіся белыя, як сьвятло.


А ўбачыўшы адвагу Пятра і Яна і спасьцярогшы, што яны людзі някніжныя і простыя, зьдзіўляліся; пазналі ж іх, што яны былі з Ісусам.


І цяпер, Госпадзе, зірні на пагрозы іхнія, і дай слугам Тваім з усёю адвагаю гаварыць слова Тваё,


І ўсе тыя, што сядзелі ў сынэдрыёне, углядаючыся на яго, бачылі аблічча ягонае, нібыта аблічча анёла.


Дзеля гэтага трэба падпарадкоўвацца ня толькі з увагі на гнеў, але і на сумленьне.


і за мяне, каб мне дадзена было слова, адчыніўшы вусны мае, адважна паведамляць таямніцу Эвангельля,


народ з жудасным абліччам, які не ўшануе аблічча старога і не пашкадуе юнака.


Госпад жа стаў перада мною і ўмацаваў мяне, каб пропаведзь праз мяне была выкананая і каб пачулі [яе] ўсе пагане; і я быў выбаўлены з ільвінае пашчы.


разумеючы спачатку, што ніякае прароцтва з Пісаньня ня мае адвольнага тлумачэньня,


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы