ЭКЛЕЗІЯСТА 2:10 - Біблія (пераклад А.Бокуна)10 І ўсё, чаго жадалі вочы мае, я не адмаўляў ім, і не забараняў сэрцу свайму ніякай радасьці, бо сэрца маё радавалася з усёй цяжкай працы маёй, і гэта была доля мая ў-ва ўсёй цяжкай працы маёй. Глядзіце раздзелБіблія (пераклад В. Сёмухі)10 І нічога, чаго вочы мае ні прагнулі, я ім не адмовіў; ад ніводнае радасьці сэрца майго ня ўхіліў, бо сэрца маё суцяшалася кожнаю працай маёю; і гэта было маёй доляй ва ўсіх маіх працах. Глядзіце раздзелКнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)10 Ні ў чым, чаго жадалі вочы мае, не адмаўляў я ім, і не забараняў сэрцу свайму ніякай асалоды, і цешыўся з кожнай працы, і я вырашыў, што гэта — плата мая за ўсе клопаты мае. Глядзіце раздзел |