Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЭЗДРЫ 4:15 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

15 Няхай пашукаюць у кнізе запісаў бацькоў тваіх, і знойдзеш у кнізе запісаў, і даведаешся, што горад гэты — горад бунтаўнічы і шкодзіць валадарам і краям, і бунты паднімаюць у ім з дзён старадаўніх. За гэта горад гэты быў зруйнаваны.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

15 хай пашукаюць у памятнай кнізе бацькоў тваіх, - і знойдзеш у кнізе памятнай, і даведаешся, што горад гэты - горад мяцежны і шкодны царам і абласьцям, і што адпады бывалі ў ім здавён, за што горад гэты і спустошаны.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

15 каб пашукаў ты ў хроніках бацькоў тваіх, і знайшоў у гэтых хроніках, і даведаўся, што гэты горад бунтарны і шкоду прынёс царам і правінцыям, і што падымаюцца ў ім бунты з даўніх часоў; дзеля таго і зруйнаваны быў гэты горад.

Глядзіце раздзел Копія




ЭЗДРЫ 4:15
12 Крыжаваныя спасылкі  

Няхай будзе вядома валадару, што Юдэі, якія выйшлі ад цябе, прыйшлі да нас у Ерусалім, і горад бунтаўнічы і нягодны адбудоўваюць, і муры аднаўляюць, і падмуркі напраўляюць.


Было напісана ў ім: «Паміж народамі чутно, і Гашму кажа, што ты і Юдэі надумалі збунтавацца. Дзеля гэтага ты будуеш мур, і ты надумаў стаць валадаром іхнім, паводле словаў тых.


І пачулі Санвалат Харанянін, і Товія, слуга Аманянін, і Гешэм Араб, і сьмяяліся з нас, і грэбавалі намі, і казалі: «Што гэта за справа, якую вы робіце? Ці не бунтуецеся вы супраць валадара?»


І быў зроблены вылом у муры гораду, і ўначы ўсе ваяры [ўцяклі] па шляху брамы між мурамі, што каля саду валадарскага, а Халдэйцы былі вакол гораду. І выйшлі яны на шлях да Арабы.


І сталася гэта з прычыны гневу ГОСПАДА на Ерусалім і Юду, і Ён адкінуў іх ад аблічча Свайго. І Сэдэкія збунтаваўся супраць валадара Бабілонскага.


І вось, мы солім [ежу] сольлю з палацу [валадара], і зьнявагі валадару ня можам бачыць. Дзеля гэтага пасылаем і паведамляем валадару.


Мы паведамляем валадару, што калі горад гэты будзе адбудаваны і муры ягоныя будуць адноўленыя, з гэтай прычыны ня будзе ў цябе часткі ў Зарэччы».


І дасьледавалі справу гэтую і знайшлі, і іх абодвух павесілі на дрэве. І запісалі [пра гэта] ў кнігу летапісаў перад абліччам валадара.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы