Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




СУДЗЬДЗЯЎ 9:43 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

43 І ён сабраў войска сваё, падзяліў на тры дружыны, і зрабіў засаду ў полі, і, бачачы, што народ выходзіць з гораду, напаў і пабіў іх.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

43 Ён узяў свой народ і падзяліў яго на тры атрады і паставіў у засадзе ў полі. І ўбачыўшы, што народ выйшаў з горада, паўстаў на іх і пабіў іх.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

43 ён сабраў войска сваё і падзяліў на тры дружыны, зрабіўшы засаду ў палях. І, бачачы, што народ выходзіць з горада, устаў і пабіў іх.

Глядзіце раздзел Копія




СУДЗЬДЗЯЎ 9:43
4 Крыжаваныя спасылкі  

І скіраваў Давід траціну людзей сваіх пад руку Ёава, траціну — пад руку Абішая, сына Цэруі, брата Ёава, і траціну — пад руку Іттая з Гату. І сказаў валадар народу: «Я таксама пайду з вамі».


І назаўтра выйшаў народ у поле, і было пра гэта паведамлена Абімэлеху.


У час, калі Абімэлех і дружына ягоная напалі і сталі пад брамай гораду, дзьве другія дружыны напалі на ўсіх тых, якія былі ў полі, і пабілі іх.


Назаўтра Саўл падзяліў народ на тры дружыны, і яны на сьвітаньні ўварваліся ў сярэ­дзіну табару і забівалі Аманянаў аж да сьпякоты дня, а тыя, што засталіся, расьсеяліся так, што не засталося з іх двух разам.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы