Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




СУДЗЬДЗЯЎ 20:17 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

17 А ваяроў Ізраіля без [сыноў] Бэн’яміна, налічвалася чатырыста тысячаў узброеных мячом і здольных да бою.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

17 А Ізраільцянаў, апрача сыноў Веньямінавых, налічвалася чатырыста тысяч чалавек, што агалялі меч; усе яны былі здольныя да вайны.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

17 Таксама ваяроў Ізраэля без сыноў Бэньяміна налічвалася чатырыста тысяч тых, хто выняў меч, і здольных да бою.

Глядзіце раздзел Копія




СУДЗЬДЗЯЎ 20:17
10 Крыжаваныя спасылкі  

І даў Ёаў лічбу палічанага народу Давіду; і было ўсіх Ізраільцян тысяча тысячаў і сто тысячаў мужоў, якія выцягваюць меч, а ў Юды — чатырыста семдзясят тысячаў, якія выцягваюць меч.


шэсьцьсот тры тысячы пяцьсот пяцьдзясят.


Гэта лічба сыноў Ізраіля: шэсьцьсот адна тысяча семсот трыццаць.


У-ва ўсім гэтым войску было семсот выбранцоў, якія не карысталіся правай рукой і якія кідалі з пушчалкі камянём так, што воласа не міналі.


І паўсталі яны, і пайшлі ў Бэтэль, і пыталіся ў Бога. І казалі сыны Ізраіля: «Хто першым з нас пойдзе ў бой супраць сыноў Бэн’яміна?» І ГОСПАД ім сказаў: «Юда [пойдзе] першы».


І сабраліся правадыры ўсяго народу і ўсе калены Ізраіля на супольны сход народу Божага, а [было] іх чатырыста тысячаў пешых ваяроў, узброеных мячом.


І сыны Ізраіля набраліся мужнасьці, і ў тым самым месцы, дзе раней ваявалі, падрыхтаваліся да бою.


І ён палічыў іх у Бэзэку, і было трыста тысячаў сыноў Ізраіля, а ваяроў Юды было трыццаць тысячаў.


І склікаў Саўл народ, і палічыў яго ў Тэляме, дзьвесьце тысячаў пяхотнікаў і дзе­сяць тысячаў ваяроў Юды.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы