Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




СУДЗЬДЗЯЎ 16:10 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

10 І сказала Даліла Самсону: «Падмануў ты мяне і схлусіў мне. Прынамсі цяпер скажы мне, чым ты павінен быць зьвязаны».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

10 І сказала Даліла Самсону: вось, ты ашукаў мяне і казаў мне няпраўду; скажы ж цяпер мне, чым цябе зьвязаць?

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

10 Па нейкім часе сказала Даліла Самсону: «Вось, падмануў ты мяне і схлусіў мне; прынамсі цяпер скажы мне, чым ты павінен быць звязаны».

Глядзіце раздзел Копія




СУДЗЬДЗЯЎ 16:10
10 Крыжаваныя спасылкі  

І сказала Даліла Самсону: «Дакуль ты будзеш падман­ваць мяне і фальшыва гаварыць? Скажы, чым цябе трэба зьвязаць?» Самсон адказаў ёй: «Калі ты ўпляцеш сем косаў галавы маёй у тканіну».


Ісус жа сказаў яму: «Юда! Пацалункам Сына Чалавечага выдаеш?»


І прыходзяць да цябе, як на сход народу, і сядзіць перад абліччам тваім народ Мой, і слухаюць яны словы твае; але іх не выконваюць, бо тое, што прыемнае ў вуснах іхніх, яны робяць, а сэрца іхняе ідзе за хцівасьцю іхняй.


Ня сьведчы без прычыны супраць бліжняга твайго, і не падманвай вуснамі тваімі.


Самсон сказаў ёй: «Калі зьвязаць мяне сямю сырымі шнурамі, якія яшчэ ня сушаныя, я зраблюся бясьсільным і стану, як іншыя людзі».


А яны схаваліся ў другім пакоі, і яна крыкнула: «Філістынцы над табою, Самсон!» І ён паразрываў шнуры як нітку зрэбную, апаленую агнём. І не даведалася яна, у чым сіла ягоная.


Ён сказаў ёй: «Калі буду зьвязаны дзевяцьцю вяроў­камі, якія не былі ва ўжытку, буду слабы, як іншыя людзі».


І прысылалі да мяне гэткім парадкам чатыры разы, і я адказваў ім такім самым парадкам.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы