Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




РЫМЛЯНАЎ 11:3 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

3 «Госпадзе! Прарокаў Тваіх пазабівалі і ахвярнікі Твае зруйнавалі; застаўся я адзін, і душу маю шукаюць».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

3 «Госпадзе! прарокаў Тваіх забілі, ахвярнікі Твае зруйнавалі; застаўся я адзін, і маёй душы шукаюць».

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

3 «Госпадзе! Прарокаў Тваіх пазабівалі і ахвярнікі Твае паразвальвалі, застаўся я толькі адзін, і на маю душу цікуюць».

Глядзіце раздзел Копія




РЫМЛЯНАЎ 11:3
6 Крыжаваныя спасылкі  

Ці не было паедамлена гаспадару майму, што я зрабіў, калі Езабэль забівала прарокаў ГОСПАДА? Я тады схаваў сто чалавек спаміж прарокаў ГОСПАДА па пяцьдзясят у кожнай пячоры і карміў іх хлебам і вадой.


І калі Езабэль забівала прарокаў ГОСПАДА, Абадыя ўзяў сто прарокаў і схаваў іх па пяць­дзясят у адной і другой пячоры, і карміў іх хлебам і вадой.


І яны сталі непаслухмяныя, і збунтаваліся супраць Цябе, і закінулі Закон Твой за плечы свае, і забівалі прарокаў Тваіх, якія папярэджвалі іх, каб навярнуць іх да Цябе, і рабілі блюзьнерствы вялікія.


Надарма Я караў сыноў вашых, настаўленьня вы не прынялі. Прарокаў вашых пазьядаў меч ваш нібы леў нішчыцель.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы