Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ПСАЛТЫР 69:33 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

33 Угледзяць [гэта] ўцісканыя і ўзрадуюцца; і ў вас, што Бога шукаеце, няхай ажыве сэр­ца вашае!

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

33 Хай убачаць пакорлівыя і хай узвесяляцца; шукайце Бога і ажыве сэрца вашае,

Глядзіце раздзел Копія




ПСАЛТЫР 69:33
20 Крыжаваныя спасылкі  

Ты пачуў жаданьне ўцісканых, ГОСПАДЗЕ! Ты ўмацуеш сэрцы іхнія, Ты прыхіліш вуха Тваё,


бо адбудаваў ГОСПАД Сыён і даў убачыць Сябе ў славе Сваёй.


бо Ён глянуў з вышыні сьвятасьці Сваёй, паглядзеў ГОСПАД з нябёсаў на зямлю,


Яны сядзелі ў цемры і ў ценю сьмерці, увязьненыя пакутамі і жалезам,


тых, якія кажуць: «Языком нашым пераможам, вусны нашыя з намі! Хто гаспадар для нас?»


Які ўчыняе суд для пакрыўджаных, дае хлеба галодным. ГОСПАД разьвязвае зьвязаных,


Будуць есьці ўцісканыя і насыцяцца; будуць хваліць ГОСПАДА тыя, якія шукаюць Яго. Сэрца вашае будзе жыць вечна!


У ГОСПАДЗЕ будзе хваліцца душа мая; пачуюць [пра гэта] ўцісканыя і ўзрадуюцца.


Глядзіце на Яго і зыходзьцеся [да Яго], і абліччы вашыя ня будуць у ганьбе.


Ён — Бацька сіротаў і Заступнік удоваў, Бог у сядзібе сьвятасьці Сваёй,


Усё гэта зрабіла рука Мая, і ўсё гэта Маё, кажа ГОСПАД. Але Я гляджу на таго, хто бедны і прыгнечаны духам і хто трымціць перад словам Маім.


Бо гэтак кажа ГОСПАД дому Ізраіля: “Шукайце Мяне, і будзеце жыць.


Шукайце ГОСПАДА, і будзеце жыць, каб Ён не ўвайшоў як агонь у дом Язэпа і ня зжэр [усё], і ня будзе каму тушыць [яго] ў Бэтэлі.


«Дух Госпада на Мне, бо Ён памазаў Мяне дабравесьціць убогім, паслаў Мяне аздараўляць скрышаных сэрцам, абвяшчаць вязьням вызваленьне і сьляпым — вяртаньне зроку, пусьціць змучаных на свабоду,


Дзеля гэтага вось я, Павал, — вязень Ісуса Хрыста за вас, паганаў.


Не палохайся нічога, што маеш выцярпець. Вось, д’ябал мае кідаць [некаторых] з вас у вязьніцу, каб спакусіць вас; і будзеце мець прыгнёт дзесяць дзён. Будзь верны да сьмерці, і Я дам табе вянок жыцьця’.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы