Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




НЭЭМІІ 7:3 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

3 І я, кажучы, сказаў ім: «Няхай ня будуць адчыненыя брамы Ерусаліму, пакуль не прыпячэ сонца; і пакуль [людзі] стаяць [на нагах], няхай зачыняюць вароты і замыкаюць. І прызначце варту з жыхароў Ерусаліму, кожнага на варту ягоную і кожнага насупраць дому ягонага».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

3 і сказаў я ім: няхай не адчыняюць брам Ерусалімскіх, пакуль не абагрэе сонца, і пакуль яны стаяць, хай зачыняюць і замыкаюць дзьверы. І паставіў я вартаўнікамі жыхароў Ерусаліма, кожнага на сваю варту і кожнага насупраць дома ягонага.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

3 і сказаў я ім: «Не адчыняйце брамы Ерузаліма, пакуль не прыпячэ сонца, і, яшчэ пакуль спякотна, замкніце браму і так трымайце; і пастаўце вартаўнікоў з жыхароў Ерузаліма: кожнага па сваёй чарзе, і кожнага насупраць дома яго».

Глядзіце раздзел Копія




НЭЭМІІ 7:3
8 Крыжаваныя спасылкі  

І сталася, што калі падаў змрок на брамы Ерусаліму перад суботаю, я сказаў, каб замыкалі вароты, і я сказаў, каб іх не адчынялі аж да сканчэньня суботы. І юнакоў сваіх я паставіў пры брамах, каб не прыносілі цяжараў у дзень супачынку.


За імі адбудоўваў Бэн’ямін і Хашуў насупраць дому свайго; за імі адбудоўваў Азарыя, сын Маасэі, сына Ананіі, каля дому свайго.


я прызначыў Ханані, брата майго, і Хананію, начальніка сталіцы, над Ерусалімам, бо ён быў чалавек праўдзівы і баяўся Бога [больш], чым шмат хто.


Але горад займаў абшар і быў вялікі, а народу [было] мала ў ім, і не было дамоў адбудаваных.


Сьпеў узыходжаньня. Салямона. Калі ГОСПАД не збудуе дом, надарэмна цяжка працуюць будаўнікі; калі ГОСПАД не захоўвае горад, надарэмна чуваюць вартаўнікі.


Бо Ён умацаваў завалы брамаў тваіх, дабраславіў сыноў тваіх пасярод цябе.


Вось, Я пасылаю вас, як авечак сярод ваўкоў; дык будзьце мудрыя, як зьмеі, і шчырыя, як галубы.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы