Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




МАЦЬВЕЯ 21:38 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

38 А вінаградары, убачыўшы сына, сказалі адзін аднаму: “Гэта спадкаемца! Хадзем, заб’ем яго і атрымаем спадчыну ягоную”.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

38 Але вінаградары, убачыўшы сына, сказалі адзін аднаму: гэта спадкаемца; хадзем, заб'ем яго і завалодаем спадчынай ягонай:

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

38 Але вінаградары, бачачы сына, гаварылі адзін аднаму: “Гэта спадкаемец. Хадземце, заб’ём яго і завалодаем яго спадчынаю”.

Глядзіце раздзел Копія




МАЦЬВЕЯ 21:38
16 Крыжаваныя спасылкі  

І вось, уся сям’я паднялася супраць служкі тваёй, і сказалі: “Аддай забойцу брата, і мы заб’ем яго за душу брата ягонага, якога ён забіў. І зьні­шчым спадкаемцу”. І яны затушаць зьнічку маю, каб не засталося па мужу маім ані імя, ані нашчадкаў на абліччы зямлі».


І цяпер дазволь даць раду табе, каб ты захавала душу тваю і душу сына твайго Салямона.


Калі ж наблізіўся час пладоў, ён паслаў слугаў сваіх да вінаградараў узяць плады свае.


Нарэшце паслаў да іх сына свайго, кажучы: “Пасаромеюцца сына майго”.


І, схапіўшы яго, выгналі вон з вінаградніку і забілі.


Убачыўшы ж яго, вінаградары разважалі між сабою, кажучы: “Гэта спадкаемца; пойдзем, заб’ем яго, каб нашаю сталася спадчына”.


у апошнія гэтыя дні прамовіў да нас праз Сына, Якога паставіў за спадкаемцу ўсяго, праз Якога і вякі ўчыніў.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы