Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




МАЦЬВЕЯ 12:45 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

45 Тады ідзе і бярэ з сабою сем іншых духаў, зьлейшых за сябе, і, увайшоўшы, жывуць там; і для чалавека таго апошняе стаецца горш за першае. Так будзе і з гэтым пакаленьнем злым».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

45 тады ідзе і бярэ з сабою сем іншых духаў, люцейшых за сябе, і ўвайшоўшы жывуць там; і бывае чалавеку таму апошняе горш за першае. Так будзе і роду гэтаму ліхому.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

45 Тады ідзе і бярэ з сабой сем іншых духаў, горшых за сябе, ды, увайшоўшы, жывуць там. І будзе пазнейшае чалавеку таму горшым за першае. Так будзе і гэтаму роду крывадушнаму».

Глядзіце раздзел Копія




МАЦЬВЕЯ 12:45
23 Крыжаваныя спасылкі  

І сьвятар агледзіць яго і вось, тая пляма паглыблена адносна скуры і валасы на ёй пабялеўшыя, і сьвятар прызнае яго нячыстым. Гэта хвароба праказы, якая зацьвіла на скуле.


А фарысэі, пачуўшы, казалі: «Ён выганяе дэманаў не іначай, як праз Бэльзэбула, князя дэманаў».


Тады кажа: “Вярнуся ў дом мой, адкуль я выйшаў”. І, прыйшоўшы, знаходзіць яго незанятым, вымеценым і прыбраным.


Гэты ж род выходзіць толькі праз малітву і пост».


Гора вам, кніжнікі і фарысэі, крывадушнікі, што абыходзіце мора і сухмень, каб зрабіць хоць аднаго празэлітам, і, калі станецца, робіце яго сынам геенны, удвая [горшым] за вас.


Павадыры сьляпыя, якія адцэджваеце камара, а глытаеце вярблюда!


Уваскросшы раніцаю ў першы дзень пасьля суботы, Ісус зьявіўся спачатку Марыі Магдалене, з якой выгнаў сем дэманаў.


І спытаўся ў яго: «Якое імя тваё?» А ён адказаў, кажучы: «Маё імя — легіён, бо нас многа».


Тады ідзе і бярэ з сабою сем іншых духаў, зьлейшых за сябе, і, увайшоўшы, жывуць там; і бывае для чалавека таго апошняе горш за першае».


бо нашая барацьба ня супраць крыві і цела, але супраць начальстваў, супраць уладаў, супраць сусьветных дзяржаўцаў цемры гэтага веку, супраць духаў зласьлівасьці ў нябёсах.


Мы ж ня хісткія на загубу, але [стаім] у веры на здабыцьцё душы.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы