Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




МАЦЬВЕЯ 12:19 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

19 Ня будзе сварыцца, ані крычаць, і ніхто не пачуе на вуліцах голасу Яго.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

19 не запярэчыць, ні залямантуе, і не пачуе ніхто на вуліцах голасу Ягонага;

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

19 Не будзе спрачацца і не будзе крычаць, ніхто не пачуе голасу Яго на вуліцах.

Глядзіце раздзел Копія




МАЦЬВЕЯ 12:19
8 Крыжаваныя спасылкі  

Вазьміце ярмо Маё на сябе і навучыцеся ад Мяне, бо Я — ціхі і пакорнага сэрца, і знойдзеце супачынак душам вашым.


А я, Павал, які асабіста між вамі пакорны, а адсутны — адважны адносна вас, прашу вас праз ціхасьць і спагаднасьць Хрыста.


Запытаны ж фарысэямі, калі прыйдзе Валадарства Божае, адказаў ім і сказаў: «Не прыходзіць Валадарства Божае відавочна.


Радуйся моцна, дачка Сыёну, усклікай, дачка Ерусаліму. Вось, Валадар твой прыходзіць да цябе, Ён праведны і збаўляе, Ён пакорны і сядзіць на асьле і на асьляняці, сыне асьліцы.


Ён ня будзе крычаць і ня ўзьніме [голас], і ня будзе чуцён голас Ягоны на вуліцах.


Трысьціны надламанай не пераломіць і лёну, што дыміцца, не загасіць, пакуль ня дасьць суду перамогі.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы