Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




МАЦЬВЕЯ 11:19 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

19 Прыйшоў Сын Чалавечы, есьць і п’е; і кажуць: “Вось, чалавек — абжора і п’яніца, сябра мытнікаў і грэшнікаў”. І апраўдана мудрасьць дзецьмі яе».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

19 Прыйшоў Сын Чалавечы, есьць і п'е; і кажуць: «вось, чалавек, які любіць есьці і піць віно, прыяцель мытнікаў і грэшнікаў». І апраўдана мудрасьць дзецьмі яе.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

19 Прыйшоў Сын Чалавечы, Які есць і п’е, і кажуць: “Вось чалавек, абжора і п’яніца, сябар мытнікаў і грэшнікаў”. І апраўдана мудрасць дзецьмі яе».

Глядзіце раздзел Копія




МАЦЬВЕЯ 11:19
19 Крыжаваныя спасылкі  

Гэткая будзе плата ад ГОСПАДА для тых, што супраць­стаяць мне, і для тых, што благое гавораць супраць душы маёй!


Перад абліччам разумнага — мудрасьць, а вочы дурня — на канцы зямлі.


бо п’яніца і абжора зьбяднеюць, і заспанасьць апране ў лахманы.


Бо калі вы любіце тых, якія вас любяць, якая вам нагарода? Ці ж ня так робяць і мытнікі?


І сталася прыйсьці Яму ў суботу ў дом аднаго з начальнікаў фарысэйскіх зьесьці хлеба, і яны сачылі за Ім.


І ўсе, якія бачылі ўсё гэта, наракалі, кажучы, што Ён увайшоў да грэшнага чалавека.


І ўвесь народ, які слухаў яго, і мытнікі аддалі хвалу Богу, хрысьцячыся хрышчэньнем Янавым;


Быў таксама запрошаны і Ісус, і вучні Ягоныя на вясельле.


Бо кожны з нас няхай дага­джае бліжняму на дабро, дзеля збудаваньня.


кажучы: «Амэн! Дабраслаўленьне, і слава, і мудрасьць, і падзяка, і пашана, і моц, і магутнасьць Богу нашаму на вякі вякоў! Амэн!»


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы