Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




МАЦЬВЕЯ 10:33 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

33 А хто адрачэцца Мяне перад людзьмі, таго і Я адракуся перад Айцом Маім, Які ў небе.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

33 а хто зрачэцца Мяне перад людзьмі, таго зракуся і Я перад Айцом Маім, Які ёсьць у нябёсах.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

33 А хто Мяне зрачэцца перад людзьмі, зракуся таго і Я перад Айцом Маім, Які ёсць у небе.

Глядзіце раздзел Копія




МАЦЬВЕЯ 10:33
11 Крыжаваныя спасылкі  

Мы бунтуемся і хлусім супраць ГОСПАДА, і адступіліся ад Бога нашага; гаворым пра прыгнёт і здраду, падманваем і нараджаем у сэрцы словы фальшывыя,


І кажа яму Ісус: «Сапраўды кажу табе, што ты сёньня, у гэтую ноч, перш, чым певень двойчы запяе, тройчы адрачэшся ад Мяне».


І другі раз запяяў певень, і ўзгадаў Пётар слова, якое сказаў яму Ісус: «Перш, чым певень двойчы запяе, ты тройчы адрачэшся ад Мяне». І пачаў плакаць.


Бо хто пасаромеецца Мяне і словаў Маіх у гэтым пакаленьні, чужаложным і грэшным, таго і Сын Чалавечы пасаромеецца, калі прыйдзе ў славе Айца Свайго з анёламі сьвятымі».


а хто адрачэцца Мяне перад людзьмі, ад таго адракуцца перад анёламі Божымі.


Ён жа адрокся ад Яго, кажучы: «Жанчына! Я ня ведаю Яго».


Бо хто пасаромеецца Мяне і словаў Маіх, таго Сын Чалавечы пасаромеецца, калі прый­дзе ў славе Сваёй, і Айца, і сьвятых анёлаў.


калі трываем [з Ім], і валадарыць будзем з Ім; калі адрачэмся [ад Яго], і Ён адрачэцца ад нас;


Былі ж і фальшывыя прарокі, як і ў вас будуць фальшывыя настаўнікі, якія ўвядуць згубныя герэзіі і адракуцца Уладара, Які адкупіў іх, сьцягваючы на сябе хуткую загубу.


Усякі, хто адракаецца Сына, ня мае і Айца; хто вызнае Сына, мае і Айца.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы