Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЛЯВІТ 9:7 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

7 І сказаў Майсей Аарону: «Наблізься да ахвярніка, і складзі ахвяру за грэх і ахвяру цэласпаленьня, і ачысьці сябе і народ. І складзі ахвяру за народ, і ачысьці яго, як загадаў ГОСПАД”.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

7 І сказаў Майсей Аарону: падыдзі да ахвярніка і ўчыні ахвяру тваю за грэх і цэласпаленьне тваё, і ачысьці сябе і народ, і зрабі прынашэньне ад народу, і ачысьці ім, як загадаў Гасподзь.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

7 Сказаў ён таксама Аарону: «Прыйдзі да ахвярніка і складзі ахвяру за грэх свой, і прынясі ахвяру цэласпалення, і ачысці сябе і народ. І ўчыні ахвяру ад народа і ачысці яго, як загадаў Госпад».

Глядзіце раздзел Копія




ЛЯВІТ 9:7
12 Крыжаваныя спасылкі  

і праз гэта павінен як за народ, гэтак і за сябе прыносіць [ахвяры] за грахі.


Бо ўсякі першасьвятар, які спаміж людзей бярэцца, дзеля людзей стаўляецца на тое, што Божае, каб прыносіў дары і ахвяры за грахі,


а ў другі — раз у год адзін першасьвятар, не без крыві, якую прыносіць за сябе і за няведаньне народу.


дык калі гэтага грэху дапусьціцца памазаны сьвятар, так што яго віна спадае на народ, тады складзе ён у ахвяру ГОСПАДУ як перамольную ахвяру за дапушчаны грэх маладога бычка без заганы.


Дзеля гэтага Я прысягнуў дому Гэлія, што ня будзе ачышчана правіна дому ягонага ані ахвярамі крывавымі, ані ахвярамі хлебнымі, на вякі».


«Вазьмі са статку бычка ў ахвяру за грэх і барана ў ахвяру цэласпаленьня, абодвух без заганы, і прынясі перад аблічча ГОСПАДА.


І што я зрабіў сёньня, так загадаў ГОСПАД рабіць, каб ачысьціць вас.


І Аарон прывядзе цяля ў ахвяру за грэх за сябе і перапросіць за сябе і за дом свой.


І прывядзе Аарон цяля ў ахвяру за грэх за сябе і на перамаленьне за сябе і за свой дом, і заб’е цяля ў ахвяру за грэх за сябе.


І абмые цела вадою ў месцы сьвятым, і апране адзеньне сваё, і выйдзе, і складзе ахвяру цэласпаленьня за сябе і за народ, і перапросіць за сябе і за народ.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы