Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЛЯВІТ 6:27 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

27 Кожны, хто дакранецца мяса яе, будзе асьвечаны. А калі кроўю яе будзе апырскана адзеньне, апырсканае абмый на месцы сьвятым.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

27 усё, што дакранаецца да мяса яе, асьвеціцца, і калі крывёю яе абпырскана будзе вопратка, дык абпырсканае абмый на сьвятым месцы;

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

27 Кожны, хто дакранецца да яе мяса, будзе асвечаны. А калі кроўю яе будзе апырскана адзенне, то апырсканае хай будзе абмыта вадой на святым месцы.

Глядзіце раздзел Копія




ЛЯВІТ 6:27
11 Крыжаваныя спасылкі  

Сем дзён будзеш зьдзяйсьняць перамольваньне за ахвярнік і будзеш асьвячаць яго, і будзе ахвярнік сьвятое сьвятых; усё, што дакранецца да ахвярніка, будзе сьвятым.


Бо, вось, самае тое, што вы засмуціліся паводле Бога, якую вялікую дбайнасьць учыніла ў вас, і абарону, і абурэньне, і страх, і жаданьне, і руплівасьць, і адплату! У-ва ўсім вы паказалі сябе чыстымі ў гэтай справе.


Дык, улюбёныя, маючы такія абяцаньні, ачысьцім сябе ад усякага бруду цела і духа, зьдзяйсьняючы сьвятыя рэчы ў страху Божым.


бо яна казала ў сабе: «Калі толькі дакрануся да шаты Ягонай, буду выратаваная».


"Калі хто нёс асьвячонае мяса ў крысе адзеньня свайго і дакрануўся крысом сваім да хлеба, або да стравы, або да віна, або да алею, або да якой ежы, ці будуць яны асьвячоныя?"”» І сьвятары адказалі: «Не».


І ўсё, на што ўпадзе нейкая з іх нежывая, будзе нячыстым, усякі посуд драўляны, адзеньне, скура, мяшок, усякая рэч, якою карыстаюцца. Трэба намачыць іх у вадзе, і будуць яны нячыстыя аж да вечара, а потым будуць чыстыя.


Толькі мужчыны з сыноў Аарона будуць есьці яе. Гэта закон вечны для пакаленьняў вашых адносна ахвяраў цэласпаленьня ГОСПАДУ. Кожны, хто іх дакранецца, будзе асьвечаны”».


I асьвяціш іх, і будуць яны сьвятое сьвятых; усё, што дакранецца да іх, будзе сьвятым.


І прасілі Яго, каб толькі дакрануцца да краю адзеньня Ягонага; і ўсе, якія дакрануліся, былі аздароўленыя.


Мяса, якое дакраналася чагосьці нячыстага, нельга есьці, але спальваецца яно ў агні; а мяса чыстае можа есьці кожны чысты.


А калі будуць выходзіць на вонкавы панадворак, на панадворак вонкавы да народу, яны здымуць шаты свае, у якіх яны служылі, і пакладуць у пакоях сьвятых, і апрануць іншыя шаты, каб не асьвячаць народ, [дакранаючыся] шатамі сваімі.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы