Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЛЯВІТ 6:22 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

22 Сьвятар, памазаны на месца бацькі свайго, зробіць гэта. Гэта закон вечны. Ахвяра цалкам павінна быць спалена для ГОСПАДА.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

22 і сьвятар, памазаны на месца ягонае з сыноў ягоных, павінен рабіць гэта: гэта вечны статут Госпада; уся яна павінна быць спалена;

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

22 Святар, памазаны на месца бацькі свайго, зробіць гэта. Гэта закон вечны. Усё павінна быць спалена для Госпада.

Глядзіце раздзел Копія




ЛЯВІТ 6:22
13 Крыжаваныя спасылкі  

І тых сьвятароў было шмат дзеля таго, што сьмерць забараняла [некаму] затрымацца,


А ГОСПАД зажадаў скрышыць Яго і аддаць на пакуты. Калі Ён аддасьць душу Сваю ў ахвяру за грэх, Ён убачыць насеньне [Сваё] і бу­дзе мець доўгія дні, і жаданьне ГОСПАДА будзе рукою Ягонай споўнена.


А сыны Ізраіля выйшлі з Бээроту сыноў Яакана ў Масэру. Там памёр Аарон і быў пахаваны, а Элеазар, сын ягоны, стаў сьвятаром замест яго.


а нутро і ногі памыў вадой. І спаліў Майсей усяго барана ў агні на ахвярніку. Гэта цэласпаленьне, мілы пах, ахвяра агнявая для ГОСПАДА, як загадаў ГОСПАД Майсею.


дык калі гэтага грэху дапусьціцца памазаны сьвятар, так што яго віна спадае на народ, тады складзе ён у ахвяру ГОСПАДУ як перамольную ахвяру за дапушчаны грэх маладога бычка без заганы.


Гэта пастанова вечная для пакаленьняў вашых у-ва ўсіх паселішчах вашых: ані крыві, ані тлушчу зусім ня ешце”».


Яна павінна быць прыгатавана з алеем на патэльні. Прынясеш яе цёплую і ахвяруеш яе, падзеленую на кавалкі, на мілы пах ГОСПАДУ.


Бо кожная ахвяра хлебная сьвятара будзе спалена агнём, і ніхто ня будзе есьці яе».


І паложыць ён руку сваю на галаву ягоную, і заб’е яго на месцы, дзе забіваюцца ахвяры цэласпаленьня перад абліччам ГОСПАДА. Гэта ахвяра за грэх.


Сьвятар апранецца ў ільняную шату і льняную бялізну, і зьбярэ попел ахвяры цэла­спаленьня, якую спаліў агонь на ахвярніку, і высыпе каля ахвярніку.


Потым здыме з сябе адзеньне сваё, а апране на цела другое адзеньне, і вынясе попел за табар на чыстае месца.


Яны ядуць грэх народу Майго, і да беззаконьняў іхніх імкнецца душа іхняя.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы