Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЛЯВІТ 22:27 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

27 «Калі народзіцца табе цяля, або ягня, або казляня, будзе яно сем дзён пры матцы. Пачынаючы ад восьмага дня і далей будзе яно прынятае як ахвяра агнявая для ГОСПАДА.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

27 калі народзіцца цяля, альбо ягня, альбо казьляня, дык сем дзён яны павінны прабыць пры маці сваёй, а з восьмага дня і далей будзе спадобнае на прынясеньне ў ахвяру Госпаду;

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

27 «Калі народзіцца табе цяля, або ягня, або казляня, то будзе яно сем дзён пад вымем маткі сваёй. Пачынаючы ад восьмага дня і далей будзе яно прыемнай ахвярай агнявой для Госпада.

Глядзіце раздзел Копія




ЛЯВІТ 22:27
8 Крыжаваныя спасылкі  

Не марудзь [з ахвярамі] са шчодрасьці [току] твайго і тоўчні тваёй. Першароднага з сыноў тваіх аддасі Мне.


Гэтаксама зробіш з валом тваім і з авечкаю тваёй. Сем дзён няхай яны будуць пры матцы сваёй, а ў восьмы дзень аддасі іх Мне.


I будзе яна на чале Аарона, і панясе Аарон беззаконьне, [якое будзе ў] асьвячоных рэчах, якія пасьвяцілі сыны Ізраіля, у-ва ўсіх дарах, якія пасьвяцілі яны. I будзе яна на чале ягоным заўсёды, каб былі [дары] даспадобы перад абліччам ГОСПАДА.


ані з рук чужынцаў ня будзеце складаць такіх жывёлаў як хлеб Богу вашаму, таму што гэты недахоп іхні ёсьць заганаю, і ня будуць яны прынятыя”».


І прамовіў ГОСПАД да Майсея, кажучы:


І ўзяў Самуэль адно ягнятка-сасунка, і склаў усяго яго ГОСПАДУ ў ахвяру цэласпаленьня. І клікаў Самуэль ГОСПАДА ў справе Ізраіля, і выслухаў яго ГОСПАД.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы