Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЛЯВІТ 22:22 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

22 Ня будзеце складаць ГОС­ПАДУ ў ахвяру жывёлаў сьляпых, скалечаных, кульгавых, апухлых, паршывых, у балячках. Ня будзеце такіх жывёлаў складаць на ахвярніку ў ахвяру агнявую для ГОСПАДА.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

22 жывёліны сьляпое, альбо пашкоджанай, альбо выродлівай, альбо хворай, альбо кароставай, альбо пархатай, такіх ня прыносьце Госпаду і ў ахвяру не давайце іх на ахвярнік Гасподні;

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

22 Не складайце Госпаду ў ахвяру жывёлін сляпых, скалечаных, кульгавых, апухлых, паршывых, у балячках, ды не давайце такіх у агнявую ахвяру на ахвярніку для Госпада.

Глядзіце раздзел Копія




ЛЯВІТ 22:22
9 Крыжаваныя спасылкі  

Ніякай жывёлы, якая мае загану, не складайце ў ахвяру, бо ня будзе яна прынятая.


І калі вы прыносіце сьляпое, каб ахвяраваць, ці не ліхота гэта? І калі прыносіце кульгавае і хворае, ці не ліхота гэта? Наблізься з гэтым да ваяводы твайго, ці будзе ён мець ласку да цябе, альбо ці прыйме аблічча тваё? — кажа ГОСПАД Магуцьцяў.


І сыны Аарона спаляць гэта на ахвярніку як цэласпаленьне на дровах, якія на агні; гэта ахвяра цэласпаленьня, мілы пах ГОСПАДУ.


І складзе ён з ахвяры мірнай ахвяру цэласпаленьня ГОСПАДУ з тлустасьці, што пакрывае нутро, і ўвесь тлушч, які над ім,


а нутро і ногі вымые ён вадой; і сьвятар зложыць гэта ўсё на ахвярніку і спаліць; гэта цэласпаленьне, ахвяра агнявая, мілы пах ГОСПАДУ.


А нутро ахвяры і ногі яе вымые ён вадою, і спаліць сьвятар усё гэта на ахвярніку; гэта цэласпаленьне, ахвяра агнявая, мілы пах ГОСПАДУ.


Калі хто захоча скласьці ГОСПАДУ ахвяру мірную, каб споўніць шлюбаваньне або як дар дабраахвотны, ці гэта з валоў, ці з авечак, няхай будзе яна без заганы, каб была прынятай.


Цяля або барана някшталтнага ці хворага можаш скласьці як ахвяру дабраахвотную, але як шлюбаваная ахвяра ня будзе прынятая.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы