Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЛЯВІТ 14:10 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

10 У восьмы дзень возьме ён двух ягнятаў без заганы, адну авечку аднагадовую без заганы і тры дзясятыя [эфы] пшанічнай мукі, зьмяшанай з алеем, як ахвяру хлебную, і адзін лог алею.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

10 на восьмы дзень возьме ён двух бараноў без пахібы, і адну авечку гадавалую без пахібы, і тры дзясятых эфы пшанічнай мукі, змяшанай з алеем, дзеля прынашэньня хлебнага, і адзін лог алею;

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

10 Восьмага дня возьме ён двух бараноў без заганы, адну гадавалую авечку без плямы і тры дзесятыя часткі эфы пшанічнай мукі, змешанай з алеем, як ахвяру [з ежы] і адзін лог алею.

Глядзіце раздзел Копія




ЛЯВІТ 14:10
26 Крыжаваныя спасылкі  

I на адно ягня [возьмеш] дзясятую частку [эфы] найлепшае мукі, зьмяшанай з алеем выціснутым, якога чвэрць гіну, і на ўзьліваньне — чвэрць гіну віна.


Калі вось хто хоча скласьці ахвяру цэласпаленьня з дробнай жывёлы, з авечак або козаў, няхай возьме самца без заганы,


Калі ён захоча скласьці ахвяру цэласпаленьня з быдла, няхай ахвяруе самца без заганы і прывядзе яго да ўваходу Намёту Спатканьня, каб ГОСПАД прыняў яго ласкава,


І сьвятар, які ачышчае, паставіць чалавека ачышчанага з усім гэтым перад абліччам ГОСПАДА каля ўваходу ў Намёт Спатканьня.


І сьвятар возьме адно ягня, і складзе яго ў ахвяру аднагараджэньня, і [возьме] лог алею, і прынясе ўсё гэта, патрэсваючы перад абліччам ГОСПАДА.


І возьме сьвятар лог алею, і вылье яго на [сваю] левую далонь.


Калі ж хто бедны і няма ў руцэ ягонай дастатку, няхай возьме адно ягня ў ахвяру аднагараджэньня для патрэс­ваньня, каб быць ачышчаным, а таксама дзясятую частку [эфы] мукі, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную, і лог алею,


Калі хто захоча скласьці ахвяру хлебную ГОСПАДУ, няхай прынясе пшанічнай мукі, зьмяшае яе з алеем і дадасьць да яе кадзіла,


Усякая ахвяра з мукі, якую складаеце Госпаду, няхай ня будзе квашанай, бо анічога квашанага, ані мёду не павінны вы паліць у ахвяру ГОСПАДУ.


Кожную ахвяру, якую складаеш з ежы, пасалі сольлю. І не пакідай хлебнай ахвяры тваёй бяз солі запавету Бога твайго. Кожную ахвяру тваю пасалі сольлю.


і ахвяру хлебную з двух дзясятых эфы мукі, запраўленай алеем, як ахвяру агнявую на мілы пах ГОСПАДУ, і ахвяру вадкую, чвэрць гіна віна.


А калі хто захоча скласьці за грэх авечку, няхай прывядзе авечку без заганы,


У восьмы дзень паклікаў Майсей Аарона, сыноў ягоных і старшыняў Ізраіля і сказаў Аарону:


і ахвяру хлебную з пшанічнай мукі, запраўленай алеем: тры дзясятыя [эфы] на бычка, дзьве дзясятыя на барана,


і ён прынясе ў ахвяру ГОСПАДУ адно аднагадовае ягня без заганы ў ахвяру цэласпаленьня, і адну аднагадовую авечку без заганы ў ахвяру за грэх, і аднаго барана без заганы ў ахвяру мірную,


Ён ахвяраваў місу срэбную ў сто трыццаць [сыкляў] вагі, чашу срэбную ў семдзясят сыкляў, паводле сыклю сьвятыні, абедзьве напоўненыя пшанічнай мукой, запраўленай алеем, у ахвяру хлебную,


І кажа яму Ісус: «Глядзі, нікому не кажы, але пайдзі, пакажыся сьвятару і прынясі дар, які загадаў Майсей дзеля сьведчаньня ім».


і сказаў яму: «Глядзі, нікому нічога не кажы, але ідзі, пакажыся сьвятару і прынясі за ачышчэньне сваё тое, што загадаў Майсей, дзеля сьведчаньня ім».


І Ён загадаў яму нікому не казаць, але пайсьці паказацца сьвятару і прынесьці ахвяру за ачышчэньне сваё, як загадаў Майсей на сьведчаньне ім.


На наступны дзень бачыць Ян Ісуса, Які ішоў да яго, і кажа: «Вось Ягня Божае, Які бярэ на Сябе грэх сьвету.


бо хлеб Божы ёсьць Той, Які зыходзіць з неба і дае жыцьцё сьвету».


Я — хлеб жывы, які з неба зыйшоў. Хто будзе есьці хлеб гэты, жыць будзе на вякі. Хлеб жа, які Я дам, ёсьць Цела Маё, якое Я аддам за жыцьцё сьвету».


але каштоўнай крывёю Хрыста, як Ягняці беззаганнага і неапаганенага,


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы