Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЛЯВІТ 13:49 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

49 і калі зьявіцца пляма зелянявая або чырвоная на адзе­ньні або на скуры, на ўтоку або аснове, або на нейкім вырабе скураным, гэта хвароба праказы. Трэба паказаць гэта сьвятару.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

49 і пляма будзе зеленаватая альбо чырванаватая на вопратцы, альбо на скуры, альбо на аснове, альбо на ўтоку, альбо на якой-небудзь скураной рэчы, - дык гэта струпля праказы: трэба паказаць яе сьвятару;

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

49 і калі з’явіцца пляма зеленаватая або чырванаватая на адзенні, або на скуры, на ўтоку або аснове, або на якім другім вырабе скураным, трэба лічыць, што гэта хвароба праказы, і трэба паказаць святару.

Глядзіце раздзел Копія




ЛЯВІТ 13:49
5 Крыжаваныя спасылкі  

І кажа яму Ісус: «Глядзі, нікому не кажы, але пайдзі, пакажыся сьвятару і прынясі дар, які загадаў Майсей дзеля сьведчаньня ім».


І Ён загадаў яму нікому не казаць, але пайсьці паказацца сьвятару і прынесьці ахвяру за ачышчэньне сваё, як загадаў Майсей на сьведчаньне ім.


ці на аснове, ці на ўтоку льняным, ці ваўняным, ці на скуры, ці на нейкім вырабе скураным,


Сьвятар агледзіць гэта і замкне [заражанае хваробай] на сем дзён.


І ён агледзіць хваробу тую, і вось, на сьценах хвароба дому, нібы ямінкі, зелянявыя ці чырвоныя, што ўеліся ў сьцяну.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы