Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЛУКАША 7:46 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

46 Ты галавы Мне алеем не памазаў; а яна мірам памазала ногі Мае.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

46 Ты галавы Мне алеем не памазаў; а яна мірам намасьціла Мне ногі.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

46 Не намасціў ты галавы Маёй; а яна ногі Мае намасціла алейкам.

Глядзіце раздзел Копія




ЛУКАША 7:46
11 Крыжаваныя спасылкі  

І падняўся Давід з зямлі, і памыўся, і намасьціўся, і зьмя­ніў адзеньне сваё, і ўвайшоў у Дом ГОСПАДА, і пакланіўся. І вярнуўся ў дом свой, і папрасіў, каб далі яму хлеб, і еў.


І паслаў Ёаў у Тэкоа, і прывёў адтуль мудрую жанчыну, і сказаў ёй: «Удай, што ты ў жалобе і апраніся ў адзеньне жалобнае, і не намашчайся алеем, і будзеш як жанчына, якая шмат дзён у жалобе па памерлым.


і віно, якое сэрца людзям весяліць, і алей, ад якога твар іх блішчыць, і хлеб, які сэрца людзей умацоўвае.


Ты накрываеш перад абліччам маім стол насуперак тым, якія ўціскаюць мяне; галаву маю Ты памазаў алеем, і келіх мой да верху наліты.


Увесь час няхай будзе белым адзеньне тваё, і алею на галаве тваёй няхай не бракуе.


Хлеба смачнага я ня еў, і мяса і віно не ўваходзілі ў вусны мае, і масьцямі я ня масьціў сябе, пакуль ня споўніліся тры тыдні дзён.


Вы п’іцё віно куфлямі і мажацеся найлепшымі масьцямі, але не смуткуеце з прычыны загубы Язэпа!


Ты будзеш сеяць, і ня будзеш жаць; ты будзеш таўчы аліўкі, і ня будзеш мазацца алеем; і [будзеш таўчы] вінаград, і ня будзеш піць віна.


А ты, посьцячыся, памаж галаву тваю і абмый аблічча тваё,


Дзеля гэтага кажу табе: даруюцца многія грахі яе за тое, што яна шмат узьлюбіла; а каму мала даруецца, той мала любіць».


Памыйся, памажся, і апрані адзеньне тваё, і зыходзячы, зыйдзі на ток, але не паказвайся гэтаму чалавеку, пакуль ён ня скончыць есьці і піць.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы