Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЛУКАША 10:4 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

4 Не бярыце ані кайстры, ані торбы, ані сандалаў, і нікога ў дарозе не вітайце.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

4 Не бярэце ні мяха, ні торбы, ні абутку, і нікога на дарозе ня вітайце.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

4 Не насіце з сабою ані капшука, ані торбы, ані пасталоў ды нікога ў дарозе не вітайце.

Глядзіце раздзел Копія




ЛУКАША 10:4
13 Крыжаваныя спасылкі  

І сказаў ім: «Калі Я пасылаў вас бяз кайстры, і бяз торбы, і без абутку, ці мелі вы нейкую нястачу?» Яны адказалі: «Аніякай».


І [Элісэй] сказаў Гехазію: «Падперажы сьцёгны твае, і вазьмі кій мой у руку тваю, і ідзі! Калі сустрэнеш каго, не вітайся з ім, а калі цябе хто прывітае, не адказвай яму. І паложыш кій мой на аблічча хлопчыка».


Вочы твае няхай глядзяць проста, а павекі твае няхай скіраваныя будуць перад табою.


І яна асядлала асьліцу, і сказала слузе свайму: «Вядзі і ідзі! Не затрымоўвайся ў дарозе, пакуль не скажу табе».


І быў там адзін слуга Саўла, які ў той дзень затрымаўся перад абліччам ГОСПАДА. Ён называўся Даэг Эдомец, начальнік пастухоў Саўла.


І ён сказаў ім: «Не затрымлівайце мяне. ГОСПАД даў посьпех на шляху маім, адпусьціце мяне, і я пайду да пана майго».


I паставілі перад ім есьці; а ён сказаў: «Ня буду есьці, пакуль не скажу словы свае». I сказаў [Ляван]: «Кажы!»


І паклікаў Дванаццаць, і пачаў пасылаць іх па двое, і даў ім уладу над нячыстымі духамі.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы