Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЛІКІ 8:17 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

17 Бо Мае ўсе першародныя з сыноў Ізраіля, як з людзей, так і з жывёлы. Ад таго дня, у які Я выгубіў усё першароднае ў зямлі Эгіпецкай, Я іх пасьвяціў для Сябе.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

17 бо Мае ўсе першынцы ў сыноў Ізраілевых, ад чалавека да быдла: у той дзень, калі Я пабіў усіх першынцаў у зямлі Егіпецкай, Я асьвяціў іх Сабе

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

17 Бо мае ўсе першародныя з сыноў Ізраэля, як з людзей, так і з жывёлы. Ад дня, у які ўдарыў Я па ўсім першародным у зямлі Егіпецкай, Я іх пасвяціў Сабе.

Глядзіце раздзел Копія




ЛІКІ 8:17
18 Крыжаваныя спасылкі  

Ён пабіў усіх першародных у зямлі іхняй, зачаткі ўсёй сілы іхняй.


Ён пабіў першародных у Эгіпце, ад чалавека і да скаціны.


І забіў усіх першародных у Эгіпце, пачаткі сілы ў намётах Хама.


I сталася а палове ночы, і забіў ГОСПАД усіх першародных у зямлі Эгіпецкай, ад першароднага фараона, які сядзеў на пасадзе сваім, аж да першароднага вязьня, які ў вязьніцы, і ўсіх першародных у жывёлы.


«Пасьвяці Мне ўсіх першародных, што адкрываюць усякае ўлоньне ў сыноў Ізраіля, у чалавека і ў жывёлы. Мае яны».


I Я асьвячу Намёт Спатканьня і ахвярнік; і Аарона і сыноў ягоных асьвячу, каб яны былі сьвятарамі Маімі.


І таксама даў ім суботы Мае, каб былі знакам паміж Мною і імі, каб ведалі, што Я— ГОСПАД, Які асьвячае іх.


Першароднае з быдла, якое першароднае для ГОСПАДА, ці то вол, ці то баран, ніхто ня можа пасьвяціць [Госпаду], бо яны — ГОСПАДАВЫ.


Бо Мой кожны першародны. У той дзень, калі ў зямлі Эгіпецкай Я выбіў усё першароднае, Я пасьвяціў для Сябе ўсё першароднае ў Ізраілі, ад чалавека аж да жывёлы. Яны Мае! Я — ГОСПАД!»


І ўзяў Я лявітаў замест усіх першародных спаміж сыноў Ізраіля.


як напісана ў Законе Госпада: «Усякі хлопчык, які адкрывае ўлоньне, будзе названы сьвятым Госпада»,


як Таму, Каго Айцец асьвяціў і паслаў у сьвет, вы кажаце: “Блюзьніш”, таму што сказаў: “Я — Сын Божы”?


І за іх Я пасьвячаю Сябе, каб і яны былі асьвечаны ў праўдзе.


Наколькі, думаеце, цяжэйшае кары варты той, хто Сына Божага патаптаў, і кроў запавету, якою ён асьвячоны, за звычайную палічыў, і Духа ласкі зьняважыў?


Вераю ўчыніў ён Пасху і праліцьцё крыві, каб не крануў іх той, які нішчыў першародных.


Захацеўшы, Ён спарадзіў нас словам праўды, каб быць нам нейкім пачаткам стварэньняў Ягоных.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы