Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЛІКІ 4:18 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

18 «Не дазвольце зьнікнуць сям’і Кегата сярод лявітаў,

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

18 не загубеце племя родаў Каатавых спасярод лявітаў,

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

18 «Не згубіце сям’ю Кагата сярод грамады левітаў,

Глядзіце раздзел Копія




ЛІКІ 4:18
13 Крыжаваныя спасылкі  

І ўсе жонкі твае і сыны твае будуць заведзены да Халдэйцаў, і ты не ўцячэш ад рук іхніх, бо схопіць цябе рука валадара Бабілонскага, і горад гэты будзе спалены агнём».


І ўдарыў ГОСПАД людзей Бэт-Шэмэшу, якія заглядалі ў Каўчэг ГОСПАДА, і выбіў з народу з пяцідзесяці тысячаў семдзясят чалавек. І народ быў у жалобе, бо ГОСПАД ударыў народ так страшнай карай.


І вы будзеце захоўваць службу пры сьвятыні і пры ахвярніку, каб не было больш гневу на сыноў Ізраіля.


І сказаў ГОСПАД Майсею: «Кій Аарона палажы назад перад [Каўчэгам] Сьведчаньня, каб захаваўся як знак суп­раць сыноў бунту і каб спыніліся нараканьні супраць Мяне, і яны не памруць».


і разявіла зямля пашчу сваю, і праглынула іх, і дамы іхнія, і ўсіх людзей, якія з Карахам, і ўсю маёмасьць іхнюю.


I сказаў ГОСПАД Майсею: «Зыйдзі, папярэдзь народ, каб ня рваўся да ГОСПАДА, каб убачыць, і не загінула з яго мноства.


Ад Кегата [паходзяць] сем’і Амрама, Іцгара, Хеўрона і Узіэля. Гэта сем’і Кегата.


І прамовіў ГОСПАД да Майсея, кажучы:


але рабіце так, каб яны жылі і не памерлі, калі будуць набліжацца да Сьвятога Сьвятых. Аарон і сыны ягоныя няхай прыйдуць і вызначаць кожнаму служэньне ягонае і цяжар, [які маюць несьці].


Чалавек, які [зробіць] работай мяшальніка масьцяў [алей], падобны да яго, і які памажа ім чужынца, будзе выгублены з народу свайго”».


Чалавек, які зробіць падобнае да яго, каб адчуваць пах ягоны, будзе выгублены з народу свайго».


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы