Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЛІКІ 33:3 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

3 У першы месяц, у пятнаццаты дзень першага месяца, у другі дзень Пасхі вырушылі сыны Ізраіля з Рамсэсу, [ведзеныя] рукой узьнятай на вачах усіх Эгіпцянаў.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

3 з Раамсэса выправіліся яны ў першы месяц, у пятнаццаты дзень першага месяца; на другі дзень Пасхі выйшлі сыны Ізраілевыя пад рукою высокаю на вачах усяго Егіпта;

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

3 Вось, у першы месяц, пятнаццатага дня першага месяца вырушылі сыны Ізраэля з Рамэсаса, у другі дзень Пасхі, ведзеныя рукой Узвышняга на вачах усіх егіпцян,

Глядзіце раздзел Копія




ЛІКІ 33:3
10 Крыжаваныя спасылкі  

I зацьвярдзіў ГОСПАД сэрца фараона, валадара Эгіпту, і ён пагнаўся за сынамі Ізраіля; а сыны Ізраіля выйшлі пад рукою ўзьнятаю.


Сёньня вы выходзіце ў месяцы Авіў.


I вырушылі сыны Ізраіля з Рамсэса ў Сукот [у ліку] каля шасьцісот тысячаў пешых мужчынаў, апрача дзяцей.


Узыйдзе Той, Які зломіць [перашкоды] перад абліччам іхнім; яны праломяць і пойдуць праз браму, і ўвойдуць праз яе, і валадар іхні — перад абліччам іх, і ГОСПАД на чале іх.


Бо вы выйдзеце, не сьпяшаючыся, і ня будзеце ісьці, быццам уцякаючы, бо пойдзе перад абліччам вашым ГОСПАД, а за вамі будзе аховай Бог Ізраіля.


Радаваўся Эгіпет з выхаду іхняга, бо ахапіў іх страх перад імі.


«Месяц гэты няхай будзе ў вас пачаткам месяцаў; першым няхай ён будзе ў вас месяцам году.


I пасяліў Язэп бацьку свайго і братоў сваіх, і даў ім уласнасьць у зямлі Эгіпецкай, у найлепшай частцы зямлі той, у зямлі Рамсэс, як загадаў фараон.


І ён паставіў над ім наглядчыкаў працаў, каб уціскалі яго цяжкімі працамі. I пабудаваў [Ізраіль] на склады фараону гарады Пітом і Рамсэс.


І запісаў Майсей месцы табараў, з якіх яны паводле [слова] з вуснаў ГОСПАДА выхо­дзілі. Вось месцы прыпынку іхняга.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы