Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЛІКІ 32:9 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

9 І дайшлі яны да даліны Эшколь, і ўбачылі яны зямлю, і збунтавалі яны сэрцы сыноў Ізраіля, каб не ішлі яны ў зямлю, якую даў ім ГОСПАД.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

9 яны даходзілі да даліны Эсхол, і бачылі зямлю і ўхілілі сэрца сыноў Ізраілевых, каб ня йшлі яны ў зямлю, якую Гасподзь дае ім;

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

9 Калі дайшлі яны аж да даліны Нэгэлескал, выведаўшы ўвесь той край, стрымалі яны сэрцы сыноў Ізраэля, каб не ішлі ў зямлю, якую прызначыў ім Госпад.

Глядзіце раздзел Копія




ЛІКІ 32:9
5 Крыжаваныя спасылкі  

І дайшлі яны аж да даліны Эшколь, там зрэзалі галінку з адной гронкай вінаграду, якую несьлі на жэрдцы два [чалавекі], ўзялі яблыкаў гранатовых і фігаў.


І назвалі месца тое далінай Эшколь, таму што адтуль сыны Ізраіля несьлі гронку [вінаграду].


І ішлі, і прыйшлі да Майсея і Аарона, і да ўсёй грамады сыноў Ізраіля ў пустыню Паран, у Кадэш. І зьвярнулі словы да іх і да ўсёй грамады, і паказалі ім плады той зямлі.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы