Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЛІКІ 29:8 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

8 І складзіце ў ахвяру цэла­спаленьня ГОСПАДУ, на мілы пах аднаго бычка, аднаго барана і сем аднагадовых ягнят без заганы,

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

8 і прыносьце цэласпаленьне Госпаду дзеля прыемнай духмянасьці: адно цяля, аднаго барана сем ягнят-адналетак; без пахібы хай будуць яны ў вас;

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

8 У ахвяру цэласпалення дзеля найпрыемнейшага паху Госпаду ўскладзіце: аднаго бычка са статка, аднаго барана і сем гадавых ягнят без плям;

Глядзіце раздзел Копія




ЛІКІ 29:8
8 Крыжаваныя спасылкі  

Калі ён захоча скласьці ахвяру цэласпаленьня з быдла, няхай ахвяруе самца без заганы і прывядзе яго да ўваходу Намёту Спатканьня, каб ГОСПАД прыняў яго ласкава,


Ніякай жывёлы, якая мае загану, не складайце ў ахвяру, бо ня будзе яна прынятая.


І складзіце ахвяру агнявую, цэласпаленьне ГОСПАДУ: два бычкі, аднаго барана і сем аднагадовых ягнят без заганы;


І складзіце ў цэласпаленьне, ахвяру агнявую, на мілы пах ГОСПАДУ трынаццаць бычкоў, двух бараноў, чатыр­наццаць ягнят аднагадовых без заганы,


І складзіце цэласпаленьне на мілы пах ГОСПАДУ: аднаго бычка, аднаго барана і сем ягнят аднагадовых без заганы,


і ахвяру хлебную: пшанічную муку, запраўленую алеем; тры дзясятыя [эфы] на бычка, дзьве дзясятыя на барана,


Калі яно будзе мець загану, будзе сьляпое, кульгавае або з нейкім недахопам, ня зложыш такога ў ахвяру ГОСПАДУ, Богу твайму.


Не складай у ахвяру ГОСПАДУ, Богу твайму, авечку і вала, якія маюць загану або нейкі недахоп, бо брыдзіцца гэтым ГОСПАД, Бог твой.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы