Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЛІКІ 11:8 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

8 Людзі выходзілі і зьбіралі яе, і малолі ў жорнах або таўклі ў ступе і варылі ў гаршчках, і рабілі з яе аладкі; і смак іх быў падобны да аладак з алеем.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

8 народ хадзіў і зьбіраў яе, і малоў у жорнах альбо тоўк у ступе, і гатаваў у катле, і рабіў зь яе ляпёшкі; а смак яе падобны быў да смаку ляпёшак з алеем.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

8 А народ хадзіў вакол, і збіраў яе, і малоў у жорнах або тоўк у ступе ды варыў у гаршку, і рабіў з яе аладкі; са смакам хлеба, прыгатаванага на аліўкавым алеі.

Глядзіце раздзел Копія




ЛІКІ 11:8
9 Крыжаваныя спасылкі  

I варыў Якуб страву, і Эзаў прыйшоў з поля, і быў ён стомлены.


I ён сказаў ім: «Гэта тое, што гаварыў ГОСПАД, заўтра супачынак, святая субота для ГОСПАДА. Што маеце пячы — пячыце, і што маеце варыць — варыце, а што застанецца, пакіньце сабе на схоў да раніцы».


I назваў дом Ізраіля імя ягонае — “манна”, і яна была як насеньне каляндры, белая, а смак ягоны — як печыва з мёдам.


А манна была падобная да насеньня каляндры і мела выгляд як бдалах.


Калі ноччу раса ападала на табар, [адначасова] ападала і манна.


Працуйце ж ня дзеля ежы, што зьнішчаецца, але дзеля ежы, якая застаецца ў жыцьцё вечнае, якое дасьць вам Сын Чалавечы, бо на Ім паставіў пячатку Айцец Бог».


Бацькі нашыя елі манну ў пустыні, як напісана: “Хлеб з неба даў ім есьці”».


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы