Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЛІКІ 11:18 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

18 А народу скажы: “Ачысьціцеся назаўтра і будзеце есьці мяса, бо вы плакалі на вачах ГОСПАДА, кажучы: ‘Хто дасьць нам есьці мяса? Добра было нам у Эгіпце’. І дасьць вам ГОСПАД мяса, і будзеце есьці,

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

18 А народу скажы: ачысьціцеся да заўтрашняга дня, і будзеце есьці мяса; бо вы ўголас плакаліся Богу і казалі: хто накорміць нас мясам? добра нам было ў Егіпце, - дык і дасьць вам Гасподзь мяса, і есьцімеце:

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

18 Таксама народу скажы: “Асвяціцеся, заўтра будзеце есці мяса; бо я чуў плач ваш: “Хто дасць нам есці мяса? Добра было нам у Егіпце”. І дасць вам Госпад мяса, і будзеце есці

Глядзіце раздзел Копія




ЛІКІ 11:18
16 Крыжаваныя спасылкі  

I сказаў Якуб дому свайму і ўсім, якія [былі] з ім: «Аддзяліце [ад сябе] багоў чужых, якія сярод вас, і ачысьціцеся, і зьмяніце адзеньні вашыя,


і будзе ён шкадаваць яго, і ня кіне яго, але будзе трымаць у вуснах сваіх,


Калі будзе напаўняць жывот свой, Бог спашле на яго ярасьць гневу Свайго, і вылье на яго кару Сваю.


Вось, Ён ударыў скалу, і лінулі воды, і ручаі пацяклі. «Але ці можа Ён даць таксама хлеба і паставіць мяса для народу Свайго?»


I сказаў Майсей: «[Гэта будзе], калі дасьць ГОСПАД увечары вам мяса на ежу, а раніцаю — хлеб, каб насыціцца, бо ГОСПАД пачуў нараканьне вашае, як вы наракалі на Яго. А мы, што мы? Не на нас нараканьне вашае, але на ГОСПАДА».


I сказаў ГОСПАД Майсею: «Ідзі да народу і асьвяці яго сёньня і заўтра; і няхай памыюць адзеньне сваё,


I сказаў народу: «Будзьце гатовыя да трэцяга дня; не набліжайцеся да жанчыны».


I таксама сьвятары, якія набліжаюцца да ГОСПАДА, няхай асьвяцяцца, каб ня выгубіў іх ГОСПАД».


І сталася, што народ наракаў, і кепска [гэта было] ў вушах ГОСПАДА. І пачуў гэта ГОСПАД, і разгневаўся, і ўзгарэўся на іх агонь ГОСПАДА, і зьнішчыў крайнюю частку табара.


і не адзін дзень будзеце есьці, і ня два або пяць, або дзе­сяць, або дваццаць,


якому не хацелі быць паслухмяныя бацькі нашыя, але адапхнулі яго і павярнулі сэрцы свае да Эгіпту,


Устань, ачысьці народ і скажы ім: “Ачысьціцеся да заўтра, бо вось што кажа ГОСПАД, Бог Ізраіля: "Заклятае ёсьць у цябе, Ізраілю! Таму не ўстаіцё перад ворагамі сваімі, пакуль ня прымеце заклятага спаміж сябе"”.


І пайшоў народ у Бэтэль, і перад абліччам Бога былі аж да вечара, галосячы і плачучы плачам вялікім.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы