Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЛІКІ 1:26 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

26 Сыноў Юды паводле радаводу іхняга, паводле сем'яў іхніх, паводле дамоў бацькоў іхніх, па ліку імёнаў, усіх мужчынаў ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх, здольных да бою,

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

26 Сыноў Юдавых паводле родаў іхніх, паводле родаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць,

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

26 Ад сыноў Юды — пакаленні па плямёнах і па сем’ях родаў іх, па імёнах усіх людзей мужчынскага полу ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здатных да бою,

Глядзіце раздзел Копія




ЛІКІ 1:26
12 Крыжаваныя спасылкі  

I зачала яшчэ, і нарадзіла сына, і сказала: «Гэтым разам я буду славіць ГОСПАДА». І таму назвала імя ягонае Юда, і перастала нараджаць.


А сыны Юды: Ер, і Анан, і Шэля, і Пэрэс, і Зарах. І памерлі Ер і Анан у зямлі Ханаан. I былі сыны Пэрэса: Хецрон і Хамуль.


І Ёаў перадаў валадару лік перапісанага народу. І было ў Ізраілі васемсот тысячаў ваяроў, узброеных мячом, а ў Юдзе — пяцьсот тысячаў.


Бо Юда быў найбольшы з братоў сваіх, і ўладар з яго, але першародзтва [належыць] Язэпу.


а выбраў калена Юды, гару Сыён, якую палюбіў.


тых, якіх палічылі з пакаленьня Гада, [было] сорак пяць тысячаў шэсьцьсот пяцьдзясят.


тых, якіх палічылі з пакаленьня Юды, было семдзясят чатыры тысячы шэсьцьсот.


Абрагам нарадзіў Ісаака; Ісаак нарадзіў Якуба; Якуб нарадзіў Юду і братоў ягоных;


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы