Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЕРАМІІ 52:22 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

22 На ім [была] галавіца з медзі, а вышыня адной галавіцы — пяць локцяў, і сеціва, і яблыкі гранатовыя кругом галавіцы, усё з медзі. І другі слуп быў такі самы, і яблыкі гранатовыя.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

22 І вянок на ім медны, а вышыня вянка пяць локцяў; і сетка і гранатавыя яблыкі вакол былі ўсе медныя; тое самае і на другім слупе з гранатавымі яблыкамі.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

22 На кожным была галавіца з медзі, а вышыня аднае галавіцы была пяць локцяў, і сеціва з яблыкамі граната было кругом галавіцы, ўсё з медзі. А другі слуп быў такі самы.

Глядзіце раздзел Копія




ЕРАМІІ 52:22
9 Крыжаваныя спасылкі  

І галавіцы на абодвух слупах проста над выпукласьцю, якая па-за сплецівам, мелі дзьвесьце яблыкаў гранатовых у шэрагах вакол адной і другоў галавіцы.


чатырыста яблыкаў гранатовых на абедзьвух сплецівах, па два шэрагі яблыкаў на кожным сплеціве,


Васямнаццаць локцяў меў у вышыню адзін слуп, і галавіца ягоная была з медзі, а вышыня галавіцы была тры локці. Вакол галавіцы было сплеціва з яблыкамі гранату, усё з медзі. І другі слуп меў таксама сплеціва.


І зрабіў перад Домам два слупы, трыццаць пяць локцяў у вышыню, і галавіцу, якая на версе іх, — у пяць локцяў.


А [іншыя] два канцы двух плеценых ланцужкоў прычэпіш да двух аправаў, і прымацуеш да нараменьнікаў эфоду з пярэдняга боку яго.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы