Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЕРАМІІ 49:32 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

32 І стануцца вярблюды іхнія здабычаю, а мноства чародаў іхніх — на рабунак. І Я расьцярушу іх на ўсе вятры, тых, якія падразаюць [валасы] на скронях, і з усіх бакоў прывяду загубу на іх, кажа ГОСПАД.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

32 Вярблюды іхнія аддадзены будуць у здабычу, і мноства статкаў іхніх - на разбор; і расьсею іх па ўсіх вятрах, гэтых, што стрыгуць валасы на скронях, і з усіх бакоў іх навяду на іх пагібель, кажа Гасподзь.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

32 Вярблюды іх будуць на здабычу, а мноства жывёлы — на рабунак. Я разганю іх на ўсе вятры, тых, што падразаюць валасы на скронях, і з усіх бакоў іх прывяду пагібель на іх, — кажа Госпад. —

Глядзіце раздзел Копія




ЕРАМІІ 49:32
8 Крыжаваныя спасылкі  

Дэдана і Тэму, Буза і ўсіх, якія стрыгуць валасы на скронях;


І прывяду на Элям чатыры вятры з чатырох канцоў неба, і расьцярушу іх на ўсе вятры гэтыя. І ня будзе такога народу, да якога ня прыйдуць выгнанцы з Эляму.


Вось, надыходзяць дні, кажа ГОСПАД, і Я наведаю ўсіх абрэзаных, але са скуравінкай,


Эгіпет, Юду, Эдом, сыноў Амона, Мааў і ўсіх, якія пад­разаюць валасы і жывуць у пустыні, бо ўсе народы не­абрэзаныя, а ўвесь дом Ізраіля — з неабрэзаным сэрцам”.


Дзеля гэтага бацькі будуць есьці сыноў пасярод цябе, а сыны будуць есьці бацькоў сваіх, і Я ўчыню над табою суды, і расьцярушу ўсю рэшту тваю на ўсе вятры”.


Трэцяя частка твая памрэ ад заразы і загіне пасярод цябе ад голаду; трэцяя частка ўпадзе ад мяча ў ваколіцах тваіх; і трэцюю частку Я расьцярушу на ўсе вятры, і выцягну на іх меч.


І ГОСПАД расьцяру­шыць вас сярод усіх народаў, ад канца зямлі да канца зямлі, і там бу­дзеш ты служыць багам чужым, якіх ня ведаў ты і бацькі твае, дрэву і камяням.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы