Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЕРАМІІ 48:38 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

38 На ўсіх дахах Мааву і на плошчах ягоных лямант вялікі, бо Я раструшчыў Мааў, як посуд [гліняны], які не падабаецца, кажа ГОСПАД.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

38 На ўсіх дахах Маава і на вуліцах яго агульны плач, бо Я разьбіў Маава, як непатрэбны посуд, кажа Гасподзь.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

38 На ўсіх дахах Мааба і на вуліцах яго лямант агульны, бо Я раструшчыў Мааба, як пасудзіну, якая нікому не падабаецца, — кажа Госпад. —

Глядзіце раздзел Копія




ЕРАМІІ 48:38
13 Крыжаваныя спасылкі  

Кіем жалезным паб’еш іх, быццам начыньне глінянае скрышыш іх”».


На вуліцах ягоных апранутыя ў зрэбніцу, і на дахах ягоных і на плошчах ягоных усе галосяць, сьлязьмі заліваюцца.


Цяжар адносна даліны Відзежу. Што з табой, што ты ўвесь выйшаў на дахі?


І Ён зруйнуе яго, як разьбіваецца гляк, зьлеплены [з гліны], разьбіваючы без шкадаваньня, і ня знойдзецца ад яго чарапку, у які можна было б узяць вугалёк з вогнішча або зачэрпнуць вады са студні.


І ты разьбі збан перад вачыма мужчынаў, якія пойдуць з табой,


і скажы ім: “Гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў. Я гэтак разаб’ю народ гэты і горад гэты, як разьбіваецца посуд ганчара, які ня можа ўжо быць напраўлены. Будуць хаваць у Тафэце, таму што ня будзе месца на пахаваньне.


Ці ж чалавек той, Ехонія, — [гэта] пасудзіна пагарджаная і пабітая? Ці ж ён — рэч, у якой ня маюць упадабаньня? Чаму адкінуты ён і насеньне ягонае, і выкінутыя ў зямлю, якой яны ня ведаюць?


Лямантуйце, пастыры, і галасіце! Качайцеся ў пыле, пастухі авечак, бо надыйшлі дні зарэзу вашага і расьцярушаньня вашага, і вы ўпадзеце, як начыньне каштоўнае.


Праглынуты Ізраіль; ён стаўся між народамі як начыньне непатрэбнае.


Што кажу вам у цемры, кажыце пры сьвятле; і што чуеце на вуха, абвяшчайце з дахаў.


і ён будзе пасьвіць іх кіем жалезным; як начыньне глінянае, яны будуць скрышаныя, як і Я атрымаў ад Айца Майго,


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы