Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЕРАМІІ 48:28 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

28 Пакідайце гарады і жывіце сярод скалаў, жыхары Мааву, і будзьце як голуб, які віе гняздо на збоччах на краі стромы.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

28 Пакіньце гарады і жывеце на скалах, жыхары Маава, і будзьце, як галубы, якія робяць гнёзды каля ўваходу ў пячору.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

28 Пакідайце гарады і жывіце між скаламі, жыхары Мааба, і станьце падобнымі да галубкі, якая гняздзіцца ў адтулінах над бяздоннямі».

Глядзіце раздзел Копія




ЕРАМІІ 48:28
10 Крыжаваныя спасылкі  

І пачакаў ён яшчэ іншых сем дзён, і выпусьціў галубку, і яна ўжо больш да яго не вярнулася.


Галубка мая, [што жывеш] у расколінах скалы, у схове пад стромаю, пакажы мне выгляд твой, дай мне пачуць голас твой, бо голас твой салодкі, і выгляд твой прывабны”».


І ўвойдуць у пячоры ў скале і ў ямы ў парахне ад страху перад ГОСПАДАМ і перад бляскам велічы Ягонай, калі Ён паўстане, каб напоўніць страхам зямлю.


Дайце крылы Мааву, і ён паляціць, і гарады ягоныя стануцца пустэчаю, і ня будзе жыхароў у іх.


Падманула цябе фанабэрыя твая і пыхлівасьць сэрца твайго, цябе, які жывеш у пячорах скальных і трымаешся ўзгоркаў высокіх. Бо хоць ты высока зьвіў гняздо сабе, як арол, Я і адтуль скіну цябе, кажа ГОСПАД.


Уцякайце, бяжыце назад, хавайцеся ў ямы, жыхары Дэдану, бо Я прывёў загубу Эзава на яго, час, калі наведваю яго.


І рука Мадыянцаў цяжэла над Ізраілем. І сыны Ізраіля [ад страху] перад Мадыянцамі парабілі сабе сховішчы і пячоры ў гарах і ўмацаваныя месцы.


І ўбачылі ваяры Ізраіля, што яны ў небясьпецы, а народ быў вымучаны, і пахаваліся народ у пячорах, шчылінах, скалах, ямах і ярах.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы