Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЕРАМІІ 41:16 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

16 І ўзяў Ёханан, сын Карэаха, і ўсе князі войска, якія з ім, усю рэшту народу, якую вывеў Ізмаэль, сын Нэтаніі, з Міцпы пасьля таго, як забіў Гедалію, сына Ахікама, ваяроў, жанчынаў, дзяцей і эўнухаў, якіх [Ёханан] вярнуў з Гібэону,

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

16 Тады Ёанан, сын Карэеў, і ўсе ваенныя начальнікі, што былі зь ім, узялі з Масіфы ўсю рэшту люду, які ён вызваліў ад Ісмаіла, сына Натаніі, пасьля таго як той забіў Гадолію, сына Ахікамавага, мужчын, ваенных людзей і жанок і дзяцей, і еўнухаў, якіх ён вывеў з Гаваона;

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

16 А Ёханан, сын Карэя, і іншыя кіраўнікі войска, якія былі з ім, забралі ўсю рэшту людзей, якіх ён забраў у Ізмаэля, сын Натаніі, якія прыйшлі з Міцпы пасля таго, як ён забіў Гадалію, сына Ахікама, мужчын, здатных да бітвы, жанчын і дзяцей, і еўнухаў, якіх вывеў з Габаона.

Глядзіце раздзел Копія




ЕРАМІІ 41:16
4 Крыжаваныя спасылкі  

І ўсе начальнікі войска і людзі іхнія пачулі, што валадар Бабілонскі прызначыў Гедалію [начальнікам], і прыйшлі да Гедаліі ў Міцпу. І [прыйшлі] Ізмаэль, сын Нэтаніі, Ёханан, сын Карэаха, Сэрая, сын Танхумэта з Нэтофы, і Язанія, сын Маахата, яны і людзі іхнія.


І паланіў Ізмаэль усю рэшту народу, які [быў] у Міцпе, і дочак валадара, і ўвесь народ, які застаўся, якіх Нэвузарадан, начальнік целаахоўнікаў, даручыў Гедаліі, сыну Ахікама. І забраў іх з сабою Ізмаэль, сын Нэтаніі, і адыйшоў, каб перайсьці да сыноў Амона.


І ён паклікаў Ёханана, сына Карэаха, і ўсіх князёў войска, якія былі з ім, і ўвесь народ ад малога да вялікага,


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы