Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЕРАМІІ 39:12 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

12 «Вазьмі яго і зьвярні на яго вочы твае, і не рабі яму нічога благога, але паводле таго, што ён будзе гаварыць табе, так зрабі яму».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

12 «вазьмі яго і май яго на ўвазе, і не рабі яму нічога благога, а рабі зь ім так, як ён скажа табе».

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

12 «Вазьмі яго, і ўскладзі на яго вочы свае, і не рабі яму нічога благога, і выконвай тое, што ён захоча».

Глядзіце раздзел Копія




ЕРАМІІ 39:12
12 Крыжаваныя спасылкі  

Калі ГОСПАДУ даспадобы шляхі чалавека, Ён нават ворагаў ягоных пагодзіць з ім.


І цяпер вось, я вызваляю цябе сёньня з путаў, якія на руках тваіх. Калі добра ў вачах тваіх ісьці са мною ў Бабілон, ідзі, і я скірую вочы мае на цябе. А калі дрэнна ў вачах тваіх ісьці са мною ў Бабілон, заставайся. Глядзі, уся зямля перад абліччам тваім, куды добра і слушна ў вачах тваіх ісьці, туды ідзі».


Сэрца валадара ў руцэ ГОСПАДА, як ручаі водаў; Ён скіроўвае яго, куды хоча.


і выбавіў яго з усіх прыгнётаў ягоных, і даў яму ласку і мудрасьць перад фараонам, валадаром Эгіпту; і той паставіў яго за кіраўніка над Эгіптам і над усім домам сваім.


І нават калі яны пойдуць у палон перад абліччам ворагаў сваіх, там загадаю мячу, і ён заб’е іх; і Я зьвярну вочы Мае на іх на ліха, а не на дабро.


І Я зьвярну вочы Мае на іх дзеля дабра іхняга, і вярну іх у зямлю гэтую, і адбудую іх, і не зруйную, і пасаджу іх, і ня вырву.


Зьвернеш вочы твае на яго, а яго няма, бо справіць яно крылы сабе і паляціць, як арол, аж у неба.


І Я выратую цябе з рук ліхотнікаў, і вызвалю цябе з рук гвалтаўнікоў».


І паслаў Нэвузарадан, начальнік целаахоўнікаў, і Нэвушазбан, галоўны эўнух, і Нэргал-Сарэцэр, галоўны маг, і ўсе начальнікі валадара Бабілонскага,


Сказаў ГОСПАД: «Я, вызваляючы, вызвалю цябе для дабра [твайго]. Я буду заступацца за цябе ў час бяды і ў час уціску ад ворагаў.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы