Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЕРАМІІ 34:21 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

21 А Сэдэкію, валадара Юды, і князёў ягоных Я аддам у рукі ворагаў іхніх, у рукі тых, якія шукаюць душы іхняй, у рукі войска валадара Бабілонскага, якое [цяпер] адыйшло ад вас.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

21 І Сэдэкію, цара Юдэйскага, і князёў ягоных аддам у рукі ворагам іхнім і ў рукі шукальнікам душы іхняй і ў рукі войску цара Вавілонскага, якое адступіла ад вас.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

21 А Сэдэцыю, цара Юдэйскага, і князёў яго аддам у рукі ворагаў іх ды ў рукі тых, што цікуюць на душы іх, у рукі войска цара Бабілона, якое цяпер адступіла ад вас.

Глядзіце раздзел Копія




ЕРАМІІ 34:21
16 Крыжаваныя спасылкі  

І забіў валадар Бабілонскі сыноў Сэдэкіі ў Рыўлі на вачах ягоных, і ўсіх магнатаў Юды забіў валадар Бабілонскі.


Як жывы Я, кажа Госпад ГОСПАД, у месцы валадара, які паставіў яго валадаром, таго, які зламаў прысягу і парушыў запавет ягоны, у Бабілоне заб’е.


І забіў валадар Бабілонскі сыноў Сэдэкіі на вачах ягоных, а таксама ўсіх князёў Юды пазабівалі ў Рыўлі.


Дух ноздраў нашых, памазанец ГОСПАДА злоўлены ў ямы іхнія, а мы казалі пра яго: «У ценю ягоным будзем жыць між народамі».


А Сэдэкія, валадар Юды, не ўцячэ з рук Халдэйцаў, але выдаваньнем будзе выдадзены ў рукі валадара Бабілонскага, і будзе прамаўляць вуснамі сваімі ў вусны ягоныя, і вачыма сваімі ўбачыць вочы ягоныя.


І схапілі валадара, і прывялі яго да валадара Бабілонскага ў Рыўлю, і выдадзены быў на яго прысуд.


Я аддам цябе ў рукі тых, якія шукаюць душы тваёй, і ў рукі тых, абліччаў якіх ты баішся, у рукі Навухаданосара, валадара Бабілонскага, і ў рукі Халдэйцаў.


Увязьніў яго там Сэдэкія, валадар Юды, кажучы: «Навошта ты прарочыш, кажучы: “Гэта кажа ГОСПАД. Вось, Я аддам горад гэты ў рукі валадара Бабілонскага, і ён здабудзе яго.


Гэта кажа ГОСПАД: “Вось, Я аддам фараона Хофру, валадара Эгіпецкага, у рукі ворагаў ягоных і рукі тых, якія шукаюць душы ягонай, як Я аддаў Сэдэкію, валадара Юды, у рукі Навухаданосара, валадара Бабілонскага, ворага ягонага, які шукаў душу ягоную”».


І войска Халдэйскае гналася за валадаром, і дагналі Сэдэкію ў стэпе каля Ерыхону, і ўсё войска ягонае рассыпалася ад яго.


«Скажы, прашу, дому бунтаўнікоў: “Ці вы ня ведаеце, што гэта [значыць]?” Скажы: “Вось, прыйшоў валадар Бабілонскі ў Ерусалім, схапіў валадара ягонага і князёў ягоных, і завёў іх да сябе, у Бабілон.


І закіну на яго сетку Маю, і ён будзе злоўлены ў пастку Маю, і прывяду яго ў Бабілон, і яго там за нявернасьць адносна Мяне.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы