Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЕРАМІІ 34:18 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

18 І аддам тых людзей, якія парушылі запавет Мой, якія ня споўнілі словаў запавету, што заключылі перад абліччам Маім, якія расьсеклі на дзьве [часткі] бычка і прайшлі паміж імі,

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

18 і аддам адступнікаў ад запавету Майго і няўстойлівых у словах запавету, які яны заключылі перад абліччам Маім, калі расьсеклі цяля напалам і прайшлі паміж расьсечанымі часткамі яго,

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

18 А з людзьмі, якія парушылі запавет Мой, якія не пільнаваліся слоў запавету, з якім яны згадзіліся на віду ў Мяне, Я зраблю, як з цялём [ахвярным], якое разрэзалі на дзве часткі і прайшлі між паловамі яго.

Глядзіце раздзел Копія




ЕРАМІІ 34:18
10 Крыжаваныя спасылкі  

І [Абрам] узяў усё гэта, і расьцяў іх уздоўж, і паклаў кожную частку адну насупраць другой, але птушак не расьцінаў.


А ён сказаў: «Госпадзе ГОСПАДЗЕ, з чаго магу ведаць, што я буду валодаць ёю?»


Псальм Асафа. Бог багоў, ГОСПАД прамовіў і кліча зямлю ад усходу сонца да захаду яго.


Але яны, як Адам, парушылі запавет, там яны здрадзілі Мне.


Трубу [паднясі] да вуснаў тваіх! Як арол [наляціць] на Дом ГОСПАДА, бо яны парушылі запавет Мой і ад Закону Майго адступіліся.


а тым, што спрачаюцца і не скараюцца праўдзе, але скараюцца няправеднасьці, — ярасьць і гнеў.


Калі знойдзецца ў асяродзьдзі тваім, у адной з брамаў тваіх, якія дае табе ГОСПАД, Бог твой, мужчына або жанчына, якія зробяць тое, што ліхім будзе ў вачах ГОСПАДА, Бога твайго, і парушаць запавет Ягоны,


Калі вы парушыце запавет ГОСПАДА, Бога вашага, які Ён загадаў вам, і пойдзеце, і будзеце служыць багам іншым, і пакланяцца ім, тады запалае супраць вас гнеў ГОСПАДА і хутка вы загінеце на гэтай добрай зямлі, якую Ён вам даў».


Ізраіль саграшыў, яны парушылі запавет, які Я заключыў з імі, і ўзялі сабе тое, што было заклятае, укралі гэта, затаілі і схавалі паміж рэчаў сваіх.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы