Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЕРАМІІ 23:13 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

13 І сярод прарокаў Самарыі Я бачыў бязглуздасьць, яны прарочылі ў [імя] Баала і падманвалі народ Мой, Ізраіля.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

13 І ў прароках Самарыі Я бачыў вар'яцтва; яны прарочылі імем Ваала - і ўвялі ў аблуду народ Мой, Ізраіля.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

13 Таксама сярод прарокаў Самарыі бачыў Я недарэчнасць: праракавалі яны ў імя Баала і падманвалі народ Мой, Ізраэля.

Глядзіце раздзел Копія




ЕРАМІІ 23:13
12 Крыжаваныя спасылкі  

І сказаў ім Ільля: «Схапіце прарокаў Баала, і няхай ніводзін з іх не ўцячэ!» І схапілі іх, і завёў іх Ільля да ручая Кішон, і там пазабіваў іх.


І зьвёў Манаса Юду і жыхароў Ерусаліму, каб рабілі горш за народы, якіх ГОСПАД выгубіў перад абліччам сыноў Ізраіля!


І сталася, што тыя, якія вядуць народ гэты, зводзяць яго, і тыя, якіх яны вядуць, гінуць.


Сьвятары не казалі: “Дзе ГОСПАД?” І тыя, што трымаюць Закон, ня ведалі Мяне; і пастухі паўсталі супраць Мяне, і прарокі прарочылі на карысьць Баала і пайшлі за тымі, якія не даюць дапамогі.


Вось, Я — супраць прарокаў са снамі фальшывымі, кажа ГОСПАД, яны распавядаюць іх і падманваюць народ Мой хлусьнёй сваёй і махлярствам сваім. Я не пасылаў іх і не загадваў ім; і няма ад іх карысьці для народу гэтага, кажа ГОСПАД.


«Вазьмі сабе скрутак кнігі і запішы на ім усе словы, якія Я прамовіў да цябе пра Ізраіль, пра Юду і пра ўсе народы ад дня, калі Я [пачаў] прамаўляць да цябе, ад дзён Ёсіі аж да дня сёньняшняга.


Распуста і віно, і сок забіраюць сэрца.


Народ Мой пытаецца ў дрэва свайго, і кій ягоны адказвае яму, бо дух распусты зьвёў у аблуду [яго], і яны чыняць распусту, [адступаючы] ад Бога свайго.


За правіну Якуба [адбываецца] ўсё гэта і за грахі дому Ізраіля. Якая правіна Якуба? Ці ж не Самарыя? І якія ўзгоркі ў Юды? Ці ж не Ерусалім?


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы