Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЕРАМІІ 22:14 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

14 Ён кажа: “Пабудую сабе дом прасторны і сьвятліцы шырокія”, і высякае вокны сабе, і ашалёўвае [дрэвам] кедровым, і малюе [фарбай] чырвонай.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

14 хто кажа: збудую сабе дом прасторны і сьвяцёлкі прасторныя, - і прарубае сабе вокны і шалюе кедрам і фарбуе чырвонаю фарбаю.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

14 Ён кажа: «Пабудую сабе дом прасторны, і святліцы шырокія», ды прасякае вокны сабе, і будуе столь кедравую, і малюе цынобраю.

Глядзіце раздзел Копія




ЕРАМІІ 22:14
13 Крыжаваныя спасылкі  

І сказаў валадар прароку Натану: «Вось, я жыву ў доме кедровым, а Каўчэг Божы знаходзіцца ў намёце».


І Дом вялікі накрыў дрэвам кіпарысавым, і ашаляваў шчырым золатам, і парабіў на ім пальмы і ланцужкі.


Хто любіць сваркі, любіць грэх, і хто падымае высока вароты свае, шукае загубы.


Выканай працу тваю звонку [дому] і скончы яе на полі тваім, а пасьля пабудуй дом твой.


страха дому нашага — кедры, столь нашая — кіпарысы».


і даведаецца яго ўвесь народ; Эфраім і жыхары Самарыі, якія з пыхаю і ганарлівасьцю сэрца кажуць:


І дадала яна да распусты сваёй, калі ўбачыла на сьцяне намаляваных мужчынаў, маляваныя чырвонай фарбай абразы Халдэйцаў,


У той жа момант слова споўнілася над Навухаданосарам, і ён быў выгнаны ад лю­дзей, і еў траву, як вол, і раса нябесная мачыла цела ягонае, ажно валасы ягоныя вырасьлі як [пер’е] арла, і пазногці ягоныя — як [кіпцюры] птушак.


Прысягнуў Госпада ГОСПАД на душу Сваю, кажа ГОСПАД, Бог Магуцьцяў. Мне агідная пыхлівасьць Якуба, і Я ненавіджу палацы ягоныя; і Я выдам [ворагу] горад і тое, што напаўняе яго.


«А ці вам час жыць у дамах шаляваных, калі гэты Дом спустошаны?


Калі скажа Эдом: «Мы зруйнаваныя, але мы вернемся і адбудуем руіны», гэтак кажа ГОСПАД Магуцьцяў: «Яны адбудуюць, але Я зруйную, і назавуць іх межамі нягоднасьці і народам, на які загневаўся ГОСПАД на вякі».


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы