ЕЗЭКІІЛЯ 6:13 - Біблія (пераклад А.Бокуна)13 І вы даведаецеся, што Я — ГОСПАД, калі забітыя вашыя будуць [ляжаць] паміж ідалаў вашых, вакол ахвярнікаў вашых, на кожным узгорку высокім, на ўсіх вяршынях горных, пад кожным дрэвам зялёным і пад кожным рассахатым дубам, дзе складалі вы пахкія каджэньні ўсім ідалам сваім. Глядзіце раздзелБіблія (пераклад В. Сёмухі)13 І ўведаеце, што Я - Гасподзь, калі забітыя будуць ляжаць паміж ідаламі сваімі вакол ахвярнікаў іхніх, на кожным высокім пагорку, на ўсіх вяршынях гор, і пад кожным зялёным дрэвам, і пад кожным галінастым дубам, і на тым месцы, дзе яны прыносілі духмяныя пахошчы ўсім ідалам сваім. Глядзіце раздзелКнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)13 І даведаецеся, што Я — Госпад, калі іх забітыя будуць паміж ідалаў іх, кругом ахвярнікаў іх, на кожным узгорку высокім, на ўсіх узвышшах горных, і пад кожным дрэвам густалістым, і пад кожным зялёным дубам, на месцы, дзе складалі вы духмяныя каджэнні ўсім ідалам сваім. Глядзіце раздзел |